Майсей Якаўлевіч Грынблат
Майсей Якаўлевіч Грынблат | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1983 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, этнограф, фалькларыст |
Навуковая сфера | этналогія і беларусазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1945) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Майсей Якаўлевіч Гры́нблат (29 сакавіка 1905, Мінск — 4 ліпеня 1983) — беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1930 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. Працаваў акцёрам у трупе Уладзіслава Галубка (1921—1925). З 1930 года ў АН Беларусі, у Інстытуце гісторыі (1931—1941; 1945—1956) і Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1957—1976), адначасова выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце (1937—1941) і БДУ (1939—1941, 1945—1955).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кнізе «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Склаў зборнік фальклору «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А. І. Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кніга 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979).
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з аўтараў двухтомнай (Т.1, 1961) і пяцітомнай (Т.1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР».
- «Краязнаўчыя музеі і вясновая пасяўная кампанія» (1932)[1]
- «Сталін у яўрэйскай народнай творчасці» (1939, складальнік)[1]
- «Песні беларускага народа» (1940, Т.1, рэдактар[2], складальнік[1])
- «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958, рэдактар)[1]
- «Беларускія народныя песні» (1959, рэдактар)[1]
- «Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории» (1968)[3]
- «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969, рэдактар)[1]
- «Сказки народов СССР» (1970, складальнік)[3]
- «Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка» (1972)[2]
- «Загадкі» (1972, складальнік)[2]
- «Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі» (1975, рэдактар)[2]
- «Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн.» (1976, складальнік)[1]
- «Этнаграфічны зборнік (даклады аддзялення этнаграфіі і Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР)» (1975, рэдактар)[2]
- «Выслоўі» (1979, складальнік)[1]
- «Вяселле: песні» (кн. 1, 1980, рэдактар)[1]
- «Вяселле: песні» (кн. 2, 1981, рэдактар)[2]
- «Вяселле: песні» (кн. 3, 1983, рэдактар)[1]
Пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Вітаўтас Місявічус. «Мядзведжая акадэмія» (1988, пераклад з літоўскай)[2]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і a001="BY-SEK-609084" (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ а б в г д е ё a001="BY-SEK-609084" (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ а б a001="BY-SEK-333533" (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. С. Ліс. Грынблат Майсей Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Список основных работ М. Я. Гринблата // Сов. этнография. 1976. № 2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Грынблат Майсей (Міхаіл) Якаўлевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 4 ліпеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Беларусазнаўства