Майскэ (Джанкойскі раён)
Сяло
Майскэ
| ||||||||||||
Майскэ[2][заўв 1] (укр.: Ма́йське, крымскатат.: Haklay) — вёска ў Джанкойскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовая камуна была заснавана ў 1920-я гады паблізу сяла Калай, пераважана яўрэямі-выхадцамі з беларускіх губерняў і атрымала назву Хаклай (іўр.: חקלאי — «селянін»). З 1929 года існуе сяло Майфельд (у перакладзе з ідыш — «майскае поле»), якое стала цэнтрам сельсавета.
У 1941—1944 гадах пад нацысцкай акупацыяй, частка яўрэйскага насельніцтва была эвакуявана, многія забіты акупантамі. Пасля вайны сюды прыбывалі перасяленцы з Украіны. У 1945 годзе Майфельд перайменавалі ў Майскае. З 1946 года ў складзе Крымскай вобласці РСФСР, якая ў 1954 годзе была перададзена ў склад УССР. З 1965 года ў Джанкойскім раёне. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
18 сакавіка 2014 года разам з Джанкойскім раёнам паселішча ўключана ў склад Рэспублікі Крым Расійскай Федэрацыі. 16 жніўня 2022 года ў выніку дыверсіі паблізу здарылася загаранне на складзе воінскай часці, дэтанацыя боепрыпасаў, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам[3]; мясцовых жыхароў часова эвакуіравалі[4].