Перайсці да зместу

Майскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Майскае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 065
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Ма́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Майскае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шапілаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шапілава. 30 ліпеня 1928 года вёска Шапілава перайменавана ў Майскае, а сельсавет — у Майскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Асінаўка, Лугавая Вірня і Чорная Вірня)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Майскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 20 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета са Стараруднянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[3]. 4 студзеня 2002 года ў склад Кіраўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1156 чалавек[4], з іх 81,5 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 6,4 % — цыганы, 0,7 % — азербайджанцы, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1065 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.