Майск (Бялыніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Майск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пупса
Насельніцтва
  • 72 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовыя індэксы
213171
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204840056
Майск на карце Беларусі ±
Майск (Бялыніцкі раён) (Беларусь)
Майск (Бялыніцкі раён)
Майск (Бялыніцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Майск (Бялыніцкі раён)

Майск[1] (трансліт.: Majsk, руск.: Майск; да 30 ліпеня 1964 года Пу́пса[2]) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.

Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсавета[3], да 22 лютага 2012 года — у склад Эсьмонскага сельсавета[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1676 годзе згадваецца як вёска Пупса ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Пупса адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені тыпу Pupsys. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя і вытворныя прозвішчы тыпу Pupsaitis.

Вышэй і ніжэй па рацэ Аслік (прыток Друці), на якой стаіць Пупса, — адыменныя тапонімы Эсьмоны і Боўсевічы, ад балцка-літоўскіх антрапонімаў тыпу Eis-mant’as, Bausys.

Гэтыя адыменныя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Карбатоўка, Супшынка, Рамшына, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Kar-but’as, Supšys, Ramšys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай умацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[6].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пу́пса, ж.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
  5. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  6. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]