Макавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Макавыя
Grand-Reng JPG04.jpg
Мак-самасеў (Papaver rhoeas)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papaveraceae Juss. (1789)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18880
NCBI  3465
EOL  4348
IPNI  30000446-2
FW  55406

Макавыя (Papaveraceae) — сямейства раслін парадку казяльцовакветных.

Шматгадовыя ці аднагадовыя травы, радзей паўкусты, кусты ці невялікія дрэўцы. Лісты чаргаваныя, рэдка амаль процілеглыя ці кальчакаватыя, без прылісткаў. Характэрна наяўнасць у тканках членістых млечнікаў з млечным сокам белага ці аранжавага колеру.

Кветкі адзіночныя або ў рознага роду суквеццях, двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам, 2-членныя, радзей 3-членныя. Чашалісцікаў 2, іншы раз 3 ці 4, большай часткай ападаючых. Пялёсткаў 4, радзей 6 ці 8-12, у двух кругах, свабодных, часам зусім адсутнічаючых. Тычынкі шматлікія, можа быць 6-12, рэдка 4 — гіпекаум (Hypecoum). Гінецэй паракарпны, з 3 ці 3-20 карпел; завязь верхняя, рэдка паўніжняя са шматлікімі семязачаткамі, радзей з двума або з адным. Плады — каробачкі, часта стручкападобныя.

Сямейства ўключае каля 26 родаў і да 250 відаў, распаўсюджаных галоўным чынам ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Арктыцы, Паўднёвай і трапічнай Афрыцы, Усходняй Аўстраліі. У Беларусі прадстаўлена 4 родамі і 8 відамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях / Л. М. Сапегін. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6