Перайсці да зместу

Макадамія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макадамія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27784
NCBI  4329

Макадамія (ад англ.: Macadamia) — род раслін сямейства пратэйныя. Гандлёвае найменне пладоў культывуюцца відаў — «арэх макадаміі».

Расліна апісана аўстралійскім батанікам Фердынандам фон Мюлерам, названа ў гонар яго сябра — хіміка Джона Макадама.

Доўгі час арэх называлі па-рознаму: розным плямёнам аўстралійскіх абарыгенаў ён быў вядомы як «мулімбімбі», «бумера», «кіндал-кіндал». Толькі пасля 1930 года, калі ў Аўстраліі была створана Асацыяцыя аматараў макадаміі, паўсюдна ўмацавалася адзіная назва, дадзеная фон Мюлерам.

Макадамія расце на багатай, добра дрэнаванай глебе з нейтральным значэннем pH. Яна даволі ўстойлівая да прыродных з’яў і можа расці на вышынях да 750 метраў над узроўнем мора, вытрымліваючы даволі нізкую для гэтага геаграфічнага пояса тэмпературу да +3 °C.

Макадамія

Вечназялёныя, хуткарослыя, трапічныя хмызнякі або дрэвы, якія дасягаюць 10—15 метраў у вышыню (M. integrifolia).

Лісця гладкія, скурыстыя, выцягнутыя або зваротна-яйкападобныя, сабраны ў калатоўкі па 4—5.

Кветкі двухполыя, дробныя, бялёса-крэмавыя або ружаватыя, распускаюцца на пазушным або верхавінным панікшым суквецці да 30 см, якое нагадвае колас або катах, маюць прыемны саладкавы водар.

Плод — касцяніца, з 1—2 насеннем ўнутры. Арэхі расліны шарападобнай формы, звычайна ад 1,5 да 2,0 см у дыяметры, пакрытыя скурыстай двухстворкавай абалонкай зелянява-карычневага колеру, цвёрдыя, з ядром, якое цяжка адлучаецца ад шкарлупіны. Звычайна арэхі спеюць з сакавіка па верасень, часам плоданашэнне адбываецца круглы год. Плоданашэнне пачынаецца на 7-10 годзе жыцця.

Культываванне

[правіць | правіць зыходнік]
Надпілы на шкарлупіне і ключ для расчынення арэхаў, прыняты ў Азіі.

Першыя еўрапейцы, якія асвойвалі землі Аўстраліі, ацанілі якасці макадаміі, у выніку яна стала выкарыстоўвацца як валюта пры гандлі з мясцовымі плямёнамі[1].

На пачатку 1960-х арэхавая індустрыя ў Аўстраліі атрымала найвышэйшае развіццё. Гэтаму папярэднічалі шматгадовыя даследаванні ў галіне вырошчвання дрэў у гадавальніках, селекцыі, збору і захоўвання арэхаў макадаміі. Калі ў 1970 году на паўднёвым усходзе штата Квінсленд былі высаджаны восемдзесят тысяч арэшнікаў, шматлікія аўстралійцы сталі ўкладваць грошы ў гэту галіну[2].

Для лускання арэхаў выкарыстоўваюць механічныя вальцы з крыху меншым, чым памер арэха, прасветам, які, прапускаючы арэхі, расколвае шкарлупіну, а ядро пры гэтым не пашкоджваецца.

Асноўная праблема пры культываванні макадаміі — акіянскія вятры ўраганнай сілы, якія наносяць шкоду плантацыям.

У трапічных краінах макадамію выгадна вырошчваць з-за высокага кошту арэхаў.

Два віды (M. integrifolia і M. tetraphylla) культывуюцца ў Аўстраліі, Каліфорніі, Бразіліі, Паўднёвай Афрыцы, на Гаваях. Гавайскія плантацыі ў 1999 годзе займалі плошчу 81,75 км².

Паўднёвая Афрыка з’яўляецца лідарам у вытворчасці арэха макадаміі. У 2015 годзе ПАР вырабіла 48 000 тон у параўнанні з 40 000 тонамі Аўстраліі і агульнай сусветнай вытворчасцю 160 000 тон[3] Макадамію таксама вырошчваюць у Бразіліі, ЗША (Каліфорнія і Гаваі), Дамініканскай Рэспубліцы, Коста-Рыцы, Ізраілі, Кеніі, Кітаі (Ліньцан), Балівіі, Новай Зеландыі, Калумбіі, Гватэмале і Малаві.

Ядры макадаміі прадаюцца ў падсмажаным выглядзе, а таксама пакрытымі пластом карамелі і шакаладу. Дробненыя або цёртыя арэхі дадаюць у салаты, да мяса і да морапрадуктаў, а таксама ў печыва, тарты, марожанае і ёгурты[4]. Дроблёные или тёртые орехи добавляют в салаты, к мясу и к морепродуктам, а также в печенье, торты, мороженое и йогурты[4]. Масла з макадаміі выкарыстоўваецца для запраўкі гатовых страў, а таксама ў вытворчасці касметычных сродкаў для догляду цела і высакаякаснага мыла.

Харчовая каштоўнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Смажаныя ядры арэхаў.

Масла пладоў макадаміі багата тлушчамі стэарынавай (да 60 %) і пальміцінавай (21 %) кіслот, а таксама ўтрымлівае іншыя насычаныя і ненасычаныя тлустыя кіслоты (альфа-лінолевую, лаўрынавую, мірыстынавую) і асабліва каштоўныя для арганізма монаненасычаныя тлустыя кіслоты, эйказенавыя). У арэхах змяшчаецца клятчатка, бялкі (каля 20 % масы), цукры, вітаміны групы В (В1, В2 і В5), Е, РР і мінералы (калій, фосфар, магній, кальцый і мікраэлементы медзь, цынк, селен). Эфірныя маслы надаюць арэхам макадаміі прыемны водар. Насычанасць арэхаў тлушчамі і вугляводамі абумоўлівае іх высокую каларыйнасць: у 100 грамах арэхаў змяшчаецца 718 кілакалорый[5].

Арэхі макадаміі таксічныя для сабак[6].

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае пяць відаў[7]. Паводле найноўшых дадзеных IPNI, род уключае чатыры віды, тады як два віды з The Plant List аднесены да новага роду Віротыя (Virotia)[8]:

  1. ↑ Macadamia nuts history: where do they come from?(нявызн.). Aussie. aussiehair.com. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2022. Праверана 29 снежня 2022.
  2. ↑ A Brief History of Macadamia Nuts (англ.). Hawaii Ocean Project (25 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2022. Праверана 29 снежня 2022.
  3. ↑ South Africa becomes king of macadamia nuts again(недаступная спасылка). web.archive.org (10 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2016. Праверана 28 верасня 2020.
  4. 1 2 Сокольский И. Австралийский орех макадамия // Наука и жизнь. — 2024. — № 1. — С. 110.
  5. ↑ Nutrition Facts and Analysis for Nuts, macadamia nuts, raw(недаступная спасылка). web.archive.org (14 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 3 снежня 2023.
  6. ↑ People Foods Pets Should Never Eat. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
  7. ↑ Macadamia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 14 жніўня 2016.
  8. ↑ Macadamia F. Muell (англ.). Kew Science. powo.science.kew.org. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2024. Праверана 10 лютага 2024.
  9. ↑ Коллекции растений ЦСБС СО РАН — Macadamia integrifolia Maiden & Betche — Макадамия цельнолистная. www.csbg.nsc.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2022. Праверана 10 лютага 2024.
  10. ↑ Macadamia jansenii C. L. Gross & P. H. Weston (англ.). Kew Science. powo.science.kew.org. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2024. Праверана 10 лютага 2024.
  11. ↑ Macadamia ternifolia F. Muell (англ.). Kew Science. powo.science.kew.org. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2023. Праверана 10 лютага 2024.
  12. ↑ Macadamia tetraphylla L. A. S. Johnson (англ.). Kew Science. powo.science.kew.org. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2024. Праверана 10 лютага 2024.
  13. ↑ WFO Plant List (англ.). World Flora Online. wfoplantlist.org. Праверана 10 лютага 2024.
  14. ↑ WFO Plant List (англ.). World Flora Online. wfoplantlist.org. Праверана 10 лютага 2024.
  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макадамія
  • HC Bittenbender, H. H. Hirae (1990). Дадзеныя праблемы Macadamia Nut, у Hawaii Research Extension Series 112 . College of Tropical Agriculture and Human Resources, HITAHR, University of Hawaii.