Перайсці да зместу

Макалу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макалу
кіт.: 马卡鲁山
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня8 463 м
Адносная вышыня2 378 м
Першае ўзыходжанне15 мая 1955 
Размяшчэнне
27°53′21″ пн. ш. 87°05′19″ у. д.HGЯO
Краіны
Горная сістэмаГімалаі 
Макалу (Непал)
Макалу
Макалу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макалу — пяты па вышыні васьмітысячнік свету. Размешчаны ва ўсходняй частцы хрыбта Махалангур-Хімал, у цэнтральных Гімалаях, на мяжы Непала з Кітаем (Тыбецкі аўтаномны раён), за 22 км на паўднёвы ўсход ад Эверэста. Адзін з самых цяжкіх васьмітысячнікаў для ўзыходжання, поспеху дамагаюцца менш за 30 % экспедыцый.

Масіў складаецца з 2 вяршыняў, вышыня якіх перавышае 8 км: Макалу Галоўная вышынёй 8481 м і Макалу Паўднёва-ўсходняя вышынёй 8010 м.

Ад Эверэста і Лхоцзэ таксама добра бачная паўночна-заходняя вяршыня Кангчунгзэ (7678 м), яна ж Макалу II. За 5 кіламетраў ад Макалу ляжыць Чамалонза.

З васьмітысячнікаў з вяршыняў Макалу праглядаюцца Эверэст, Лхоцзэ і змешчаная ўдалечыні Канченджанга.