Макапа (парт.: Macapá) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Амапа. Складовая частка мезарэгіёну Поўдзень штата Амапа. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Макапа. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Макапа. Горад размешчаны каля вусця ракі Амазонкі.
Аснова эканомікі — здабыча жалеза, золата, волава, марганцу, лясная прамысловасць, рыбалоўства.