Макатон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слова nice («мілы») на мове Макатон

Макатон — моўная праграма, якая спалучае звычайную гутарку, жэсты і сімвалы, і выкарыстоўваецца для зносінаў з людзьмі, якія маюць парушэнні развіцця навучальных навыкаў. Макатон паспяхова выкарыстоўваецца ў выпадках з аўтызмам, сіндромам Даўна, для дзяцей з рознага кшталту псіхічным разладам, а таксама для дзяцей з парушэннямі слыху і дадатковымі праблемамі[1]. Моўную праграму Макатон рымяняюць больш чым у 50 краинах свету[1]. У прафесійнай дзейнасці яе могуць выкарыстоўваць настаўнікі, лагапеды, працаўнікі сацыяльнай сферы, супрацоўнікі дзіцячых садоў, інструктары, сядзелкі, нянькі, псіхолагі і псіхіятры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе Маргарэт Уокер ппачала працаваць лагапедам у псіхіятрычнай бальніцы (Botley’s park) для дарослых і дзяцей[2][3]. Маргарэт выявіла, што сярод 1100 пацыентаў бальніцы 60 % маюць моцныя праблемы з камунікацыяй, а палова пацыентаў цалкам ці часткова пазбаўлены мовы[2]. Сярод іншых расстройстваўтаксама прысутнічалі парушэнні слыху, парушэнні зроку фізічная інваліднасць, аўтызм[2]. Спрабуючы распрацаваць сістэму камунікацыі з хворымі, Маргарэт пачала запісваць іхнія размовы як падчас кансультацыяў, так і ў бытавых абставінах. Найчасцей выкарыстоўваемыя словы Маргарэт размяркоўвала па ўзроўням, пачынаючы з асноўных паняццяў, звязаных з базавымі патрэбнасцямі: «есці», «піць», «спаць», «дом», «я», «ты», «тата», «мама», канчаючы дзеясловамі, якія адлюстроўваюць пачуцці[4]. Калі звычайны чалавек выкарыстоўвае падчас паўсядзённых зносінаў 1500 слоў, то для людзей з камунікацыйнымірасстройствамі гэтая лічба значна меншая[4]. У выніку Маргарэт стварыла Асноўны слоўнік Макатон, куды ўвайшлі 350 паняццяў, неабходных для перадачы свіх паўсядзённых патрэб[5].

Але многія з хворых не маглі ўспрымаць інфармацыю на слых, і да таго ж утрымліваць яе ў памяці. Для вырашэння гэтай праблемы Маргарэт вырашыла суправаджаць свае словы падчас зносінаў з пацыентамі жэстамі, шэраг з якіх яна пазычыла з Брытанскай мовы жэстаў, якую ёй даводзілася выкарыстоўваць яшчэ студэнткай, падчас працы ў школе для глухіх[3].

У 1972 годзе на працягу 9 месяцаў Маргарэт спрабавала зразумець, ці разумеюць хворыя мову, якая складаецца з жэстаў, суправаджаемых словамі, і ці будуць яе выкарыстоўваць пастаянна. У выніку, група, з якой працавала Маргарэт за гэты часзмагл навучыцца распазнаваць ад 60 да 90 % выкарыстоўваемых жэстаў. Да таго ж асобныя пацыенты пачалі самастойна выкарыстоўваць жэсты і нават ужываць мову[2].

Неўзабаве Маргарэт вырашыла правесці тую ж працу з дзецьмі ўзростам ад 3 да 7 гадоў, якія мелі тыя ж адхіленні, што і яе пацыенты, але жылі дома і не былі ізаляванымі ад грамадства. Вынікі зноў былі вельмі станоўчымі: людзі з рознымі камунікатыўнымі парушэннямі могуць адрозніваць, запамінаць і потым выкарыстоўваць жэсты, якія суправаджаюцца словамі. Але ў выпадку з дзецьмі колькасць выкарыстоўваемых паняццяў было пашырана да 400. Былі дададзеныя словы, звязаныя з камунікацыяй унутры грамадства, неабходнасці ў якіх не было ў межах адной бальніцы[2].

Пасля паспяховай практычнай праверкі спалучэння мовы і жэстыкуляцыі ў зносінах з людзьмі з рознымі парушэннямі, стварылі паўнавартасны слоўнік Макатон. Сама назва — гэта абрэвіятура, дзе «Ма» — гэта Маргарэт, «ка» — Кэці (Kathy) і «тон» — Тоні[4]. Кэці Джонсан і Тоні Корнфарт — калегі Маргарэт, члены Брытанскай аацыяцыі глухіх і нямых (цяпер Брытанская асацыяцыя глухіх).

У 1976 годзе Маргарэт Уокер заснавала дабрачынны фонд, які першапачаткова насіў назву Праект па развіццю слоўніка Макатон, а затым быў перайменаваны ў Дабрачынны фонд Макатон[2].

Тагачасная версія моўнай праграмы Макатон, цікаўнасць да якой праявілі людзі з усёй Велікабрытаніі, тым не менш падыходзіла не для ўсіх. Маргарэт і яе калегі заўважылі, што людзі з сур’ёзнымі недахопамі фізічнага развіцця не могуць паўнавартасна выкарысоўваць жэсты для перадачы свіх эмоцый. У сувязі з гэтым на працягу пяці гадоў Маргарэт з камандай распрацоўвалі спецыяльна=ыя сімвалы, якія б маглі забяспечваць працэс камунікацыі з людзьмі, не здольнымі паўнавартасна выкарыстоўваць мову і жэсты.

Такім чынам у Макатон уваходзяць тры складнікі: мова, жэсты і візуальныя арыенціры ў выглядзе сімвалаў. У залежнасці ад пэўных фізічных і разумовых недахопаў чалавек можа выкаыстоўваць як усе тры камунікацыйныя складальніка, так і рабіць упор на пэўную іх частку.

Да 1982 года 95 % англійскіх школаў для дзяцей з сур’ёзнымі расстройствамі развіцця вучэбных навыкаў выкарыстоўвалі Макатон. Моўная праграма таксама стала выкарыстоўвацца ў бальніцах, цэнтрах навучання дарослых, дашкольных установах, а таксама дома.

Зноскі

  1. а б Margaret Walker, Traduit de l'anglais par Philippe Vandernoot.. MAKATON - LA COMMUNICATION POUR TOUS(недаступная спасылка). http://www.makaton.fr. l'Association Isaac=francophone (4 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 25 лютага 2018.
  2. а б в г д е Snapper CMS - www.snapperworld.com. https://www.makaton.org/aboutMakaton/theMakatonCharity/history (англ.). www.makaton.org.(недаступная спасылка)
  3. а б Sheehy, Kieron and Duffy, Hester. attitudes to Makaton in the ages on integration and inclusion. oro.open.ac.uk (4 красавіка 2009).(недаступная спасылка)
  4. а б в Патрик Сансон. Психопедагогика и аутизм: опыт работы с детьми и взрослыми. http://www.autisme-formation-conseil.fr/. Теревинф Москва (4 красавіка 2008).(недаступная спасылка)
  5. Walker, Margaret. The Makaton Vocabulary--Uses and Effectiveness.. https://files.eric.ed.gov/ (4 красавіка 1987).