Македонская дынастыя
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Македо́нская дына́стыя — дынастыя імператараў Візантыі ў 867—1056 гг.
Заснавана Васіліем І (867—886) — выхадцам з сялян Македоніі (адсюль назва).
Галоўныя прадстаўнікі: Канстанцін VII Багранародны (913—959), Нікіфар II Фака (963—969), Іаан I Цымісхій (969—976), Васілій II Балгарабойца (976—1025).
Пры імператарах Македонскай дынастыі былі скасаваны рэформы перыяду іканаборства, узаконена феадальная залежнасць сялян, завершана фарміраванне цэнтральнага бюракратычнага апарата, значна пашырана тэрыторыя Візантыі (захоп Балгарыі ў 968—1018, большай часткі Сірыі ў 969—975 і інш.).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Македонская дынастыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. С. 535.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Македонская дынастыя