Македонская літаратура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыгожае пісьменства на македонскай мове зарадзілася ў 19 ст. і звязана з дзейнасцю асветнікаў Канстанціна і Дзімітра Міладзінавых, Партэнія Зографскага  (макед.), Конэ Самарджыева  (макед.) і інш.

Новая македонская літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У станаўленні новай македонскай пісьменнасці і літаратуры вялікая роля належыць Крстэ Місіркаву, які даў першы ўзор кадыфікацыі македонскай літаратурнай мовы.

У рэчышчы рэвалюцыйнай і народна-патрыятычнай традыцый развівалася паэзія (Коле Нядзелкаўскі  (руск.), Венка Маркоўскі  (макед.)), рэалістычныя тэндэнцыі выявіліся ў драматургіі (Васіл Ілёскі  (макед.)). Першы паэтычны зборнік на македонскай мове — «Белыя досвіткі» Кочы Раціна  (руск.) быў выдадзены ў 1939 годзе.

Сучасная македонская літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны заснаваны Саюз македонскіх пісьменнікаў  (макед.) (1946), Таварыства македонскай мовы і літаратуры (1954), пачалі выходзіць літаратурныя перыядычныя выданні. Найбольшага росквіту дасягнула паэзія (Слаўка Янеўскі  (руск.), Блажа Конескі, Аца Шопаў  (макед.), Ганэ Тадароўскі  (макед.)) і навелістыка (Улада Малескі  (макед.), Ёван Бошкаўскі  (макед.), Джорджы Абаджыеў  (макед.)). Асновы новай драматургіі і заклалі Коле Чашуле  (макед.) і Васіл Ілёскі  (макед.). У 19501960-я гг. вядучым літаратурным жанрам стаў раман («Вёска за сямю ясенямі» і «І боль, і гнеў» Янеўскага, «Тое, што было небам» і «Ткацкі станок» Малескага, «Пабрацімы» і «Глухія досвіткі» Ёрдана Леава  (макед.), «Зоркі падаюць самі» Сімана Дракула  (макед.)), зарадзілася аповесць (Дзімітар Солеў  (макед.)). Асноўныя тэмы твораў — нацыянальна-вызваленчая барацьба, чалавек і рэвалюцыя, антыфашскае супраціўленне, сацыялістычныя пераўтварэнні. У гэтыя гады ў літаратуры адзначыўся т.зв. працэс дэдагматызацыі, адмаўлення ад лініі развіцця, вызначанай савецкімі ўзорамі, сацыялістычным рэалізмам; дэклараваліся ідэйна-эстэтычны плюралізм, разнастайнасць творчай метадалогіі.

У 1970-я гг. ўзмацніліся рэалістычныя тэндэнцыі. Найбольш прыкметныя творчыя здабыткі належалі паэтам Ганэ Тадароўскаму, Радавану Паўлоўскаму  (макед.), Антэ Попаўскаму  (макед.), Матэі Матэўскаму, празаікам Жыўку Чынгу  (руск.), Сіману Дракулу  (макед.), Ташку Геаргіеўскаму  (макед.), Джорджы Абаджыеву  (макед.), драматургам Васілу Ілёскаму  (макед.), Томэ Арсоўскаму  (руск.).

Для сучаснай літаратуры Македоніі характэрна суіснаванне разнастайных ідэйна-эстэтычнага і мастацкага кірункаў.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай мове выдадзены македонскія казкі ў зборніку «Ці страшны страх?» (1970), «Югаславянскія казкі» (1999) і апавяданні ў зборніку «Югаслаўскія апавяданні» (1975). На беларускую мову паасобныя творы македонскіх пісьменнікаў перакладалі Ніл Гілевіч, П. Кавалёў, М. Паслядовіч, А. Разанаў, М. Ракітны, І. Чарота.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]