Македонскі ўніверсітэт
Македонскі ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Πανεπιστήμιο Μακεδονίας | |
![]() | |
Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Μακεδονίας |
Заснаваны | 1930 |
Студэнты | 8 000 |
Размяшчэнне | Салонікі |
Сайт | uom.gr |
![]() |
Македонскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Μακεδονίας) — грэчаская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Салоніках.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт размешчаны ў цэнтры Салонікаў. Кампус прымыкае да Універсітэта Арыстоцеля і міжнароднага выставачнага комплексу і складаецца з групы будынкаў агульнай плошчай каля 40 000 м2, якая складаецца з амфітэатраў, вучэбных і семінарскіх залаў, офісаў, рэстарана (працуе на працягу ўсяго навучальнага года), бібліятэкі, баскетбольнай пляцоўкі, спартыўных залаў і кнігарні.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Школа бізнес-адміністравання
- Школа эканомікі і рэгіянальных студый
- Школа сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў
- Школа інфармацыйных навук
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Македонскі ўніверсітэт