Макееўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Макееўка
Макі́ївка
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Makeevka 056.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
425,7 км²
Вышыня цэнтра
169 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
358 156[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
623(2)
Паштовыя індэксы
86100-86180
Афіцыйны сайт
Макееўка на карце Украіны
Макееўка (Украіна)
Макееўка

Маке́еўка[2] (укр.: Макі́ївка; у 19201931 — Дзмітрыеўск) — горад (з 1925 года) абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Украіны.

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[3].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Макееўка фактычна з'яўляецца горадам-спадарожнікам Данецка і амаль з ім злілася. Уваходзіць у Данецкую агламерацыю. Як і большасць шахцёрскіх данбаскіх гарадоў, уяўляе сабой кангламерат асобных паселішчаў, што зліваюцца ў суцэльнае.

5 адміністрацыйных раёнаў:

  1. Гарняцкі,
  2. Кіраўскі,
  3. Савецкі,
  4. Цэнтральна-гарадскі,
  5. Чырвонагвардзейскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе пражывае больш як 100 нацыянальнасцей, большасць з іх — рускія (каля 50%), украінцы (больш за 46%), беларусы, татары (1%)[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Вуліцы Макееўкі[правіць | правіць зыходнік]

Адрасная сістэма горада надзвычай складаная і заблытаная. Так, у розных частках горада існуюць 157 пар вуліц з аднолькавай назвай (напрыклад, вул. Франко ў Цэнтральнагарадскім і вул. Франко ў Гарняцкім раёне), 65 назваў вуліц паўтараюцца тройчы, 12 — чатыры разы, 8 — 5 разоў. Вуліца Кастрычніцкая існуе ў шасці месцах, вул. Стэпавая — у васьмі, прычым 5 разоў яна сустракаецца ў розных частках аднаго Савецкага раёна.

Блытаніны ў адраснай сістэме дадае паўсюдны паўтор не толькі вуліц, але і нумароў дамоў на адной вуліцы (ёсць, напрыклад, 3 дамы № 2 на вуліцы Успенскага ў розных яе частках). Спецыфіку дапаўняе наяўнасць нумараваных праездаў у пэўных вуліц (напрыклад, вул. Альхоўская, завулак 13, дом 32). Акрамя таго, часам дамы, размешчаныя ў завулках бліжэй да вуліцы Паркавая, могуць мець адрас «вул. Паркавая, завулак 13, дом 32», бліжэй да вул. Луначарскага — «вул. Луначарскага, завулак 13, дом 32», а бліжэй да вул. Ярашэнкі — «вул. Ярашэнкі, завулак 13, дом 32».

Хасс прыдаюць таксама розныя адносіны да вуліц дамоў, размешчаных побач, але маючых розную колькасць паверхаў: так, сярод мікрараёну Цэнтральны сустракаюцца дамы з адрасамі «вул. Блюхера», «вул. Пятроўскага», «вул. Кармелюка» і іншыя, частка з гэтых вуліц маюць у цяперашні час па 1 доме (са з'яўленнем новых мікрараёнаў вуліцы фактычна перасталі існаваць).

Вуліцы таксама даволі часта пераймяноўваюцца: напрыклад, на дзвюх картах, выдадзеных з розніцай у 9 гадоў, у некаторых паселішчах да 80% падпісаных вуліц маюць абсалютна розныя назвы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]