Маклаб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маклаб
араб. جزيرة تليغراف
Telegraph Island 3.jpg
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча0,01 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
26°11′43″ пн. ш. 56°20′34″ у. д.HGЯO
АкваторыяПерсідскі заліў
Краіна
Маклаб (Аман)
Маклаб
Маклаб
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Макла́б (араб. جزيرة تليغراف‎‎), або Тэлеграф (англ.: Telegraph) — востраў на ўсходзе Персідскага заліва каля ўзбярэжжа Амана. Плошча сушы - 0,01 км². Ненаселены.

Востраў Маклаб месціцца ў адным з фіёрдаў паўвострава Мусамдам у 385 м ад бліжэйшай сушы. Складзены пераважна скальнымі пародамі. Даўжыня - амаль 160 м. Найбольшая шырыня - 86,14 м.

Маклаб стаў шырока вядомы ў другой палове XIX ст. у сувязі з будаўніцтвам прамой тэлеграфнай лініі паміж Вялікабрытаніяй і Брытанскай Індыяй. Паколькі ўрад Персіі не даў згоду на пракладку кабеля праз сваю тэрыторыю, лінія прайшла праз Маклаб. На востраве была створана спецыяльная тэлеграфная станцыя, забяспечаная абсталяваннем Siemens. Яна працавала ў 1865 - 1868 гг., але з-за ненадзейнасці лініі і будаўніцтва новай лініі БамбейАдэн была зачынена.

На востраве Маклаб захаваліся будынкі тэлеграфнай станцыі. Наведваецца турыстамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]