Макота Кабаясі
Макота Кабаясі | |
яп.: 小林誠 | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1944[1][2] (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, фізік |
Навуковая сфера | Фізіка элементарных часціц |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Саката Сёіці[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Макота Кабаясі (яп. 小林 诚, нар. 7 красавіка 1944, Нагоя, Японія) — японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008). Суаўтар артыкула пра парушэнні CP-сіметрыі. Артыкул «CP Violation in the Renormalizable Theory of Weak Interaction» (1973), напісаны сумесна з Тасіхідэ Маскава, на 2007 год займае трэцяе месца па частаце цытавання сярод артыкулаў па фізіцы высокіх энергій. У гэтай працы была ўведзена матрыца Кабібо — Кабаясі — Маскава, якая вызначае параметры змешвання кваркаў.
Гіпотэза, выказаная ў артыкуле, пастулявала існаванне трэцяга пакалення кваркаў, якое было эксперыментальна пацверджана праз 4 гады з адкрыццём b-кварка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Кабаясі нарадзіўся ў горадзе Нагоя. Скончыў Нагойскі ўніверсітэт, абараніў у ім доктарскую дысертацыю ў сакавіку 1972. З 1972 працаваў у Кіоцкім універсітэце, з 1979 — у Нацыянальнай лабараторыі фізікі высокіх энергій. З 2003 — дырэктар Інстытута даследаванняў часціц і ядра (падраздзяленне KEK — Даследчай арганізацыі паскаральнікаў высокіх энергій, Цукуба). З чэрвеня 2006 на пенсіі (прафесар КЕКа у адстаўцы). Лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных прэмій.
Макота Кабаясі двойчы жанаты і мае двух дзяцей. У 1975 годзе ён ажаніўся на Саціка Энамота, а ў 1977 годзе ў іх нарадзіўся сын Дзюн'іціра. Пасля смерці жонкі Кабаясі ажаніўся паўторна ў 1990 годзе, на Эміка Накаяме.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Кабаясі атрымаў у 1985 годзе прэмію Сакураі, у 2008 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Культуры і стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Зноскі
- ↑ Makoto Kobayashi // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Makoto Kobayashi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Нагоі
- Члены Японскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Культуры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Сакураі
- Постаці японскай фізікі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі