Максімільян Юр’евіч Якубовіч
| Максімільян Юр’евіч Якубовіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1784 |
| Дата смерці | 1853 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | філосаф |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар філасофіі ()[1] (1839) |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Максімільян Юр’евіч Якубовіч (1784 — 1853, Жытомір) — расійскі філолаг, філосаф, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з Валыні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля заканчэння якога i атрымання ступені магістра філасофіі (1811) працаваў настаўнікам у Луцку, а ў 1812 — у Паставах, дзе выкладаў у мясцоёым вучылішчы. 3 1813 года выкладаў польскую, грэчаскую i лацінскую мовы ў Свіслацкай гімназіі. У 1818 выкладчык лацінскай мовы i старажытнай літаратуры ў Варшаўскім ліцэі. 3 1819 настаўнік лацінскай славеснасці Гродзенскай гімназіі. У 1824 пераведзены на тую ж пасаду ў Валынскі ліцэй. Падрыхтаваў падручнікі па польскай i лацінскай мовах. У 1834 годзе зацверджаны ардынарным прафесарам рымскай славеснасці ў Кіеўскім універсітэце. 3 1835 дэкан 1-га аддзялення філасофскага факультэта, адначасова выкладчык грэчаскай мовы i славеснасці. У 1839 годзе пераведзены на пасаду ардынарнага прафесара ў Маскоўскі ўніверсітэт, выкладаў лацінскую мову i гісторыю рымскай літаратуры, нумізматыку. Пасля выхаду ў адстаўку вярнуўся ў Вільню.
Паводле сваіх поглядаў Максімільян Якубовіч быў прадстаўніком філасофіі каталіцызму, выступаў супраць атэізму i язычніцтва. Аўтар працы «Хрысціянская філасофія жыцця ў параўнанні з пантэістычнай філасофіяй нашага веку» (ч. 1—3. Вільня, 1853).
Апошнія гады правёў у Жытоміры, дзе займаўся даследаваннем праблем маральнай філасофіі, аднак апрацаваць i выдаць гэтыя творы не паспеў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Шевырёв С. П. История императорского Московского университета — М.: Университетская Типография, 1855. — С. 559.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Якубовіч Максімільян Юр'евіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 671 с. — ISBN 985-11-0016-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Якубовіч Максімільян Юр'евіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся ў 1784 годзе
- Памерлі ў 1853 годзе
- Памерлі ў Жытоміры
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі Расійскай імперыі
- Філосафы Расійскай імперыі