Максіміліян Эмануэль Баварскі
Максіміліян Эмануэль Баварскі | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Maximilian Emanuel in Bayern | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
7 снежня 1849[1] |
|||
Смерць |
12 чэрвеня 1893[1] (43 гады) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Вітэльсбахі | |||
Бацька | Максіміліян, герцаг Баварскі[d] | |||
Маці | Людавіка Баварская[d] | |||
Жонка | Princess Amalie of Saxe-Coburg and Gotha-Koháry[d][2] | |||
Дзеці | Duke Siegfried August in Bavaria[d], Duke Christoph in Bavaria[d] і Duke Luitpold in Bavaria[d] | |||
Званне | генерал | |||
Бітвы | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максіміліян Эмануэль Баварскі (ням.: Maximilian Emanuel in Bayern; 7 снежня 1849, Мюнхен — 12 чэрвеня 1893, Фельдафінг) — герцаг Баварскі з Вітэльсбахаў. Малодшы брат імператрыцы Аўстрыі Лізаветы. Афіцэр баварскай каралеўскай арміі, генерал-лейтэнант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Максіміліян Эмануэль — сын герцага Максіміліяна Баварскага і Людавікі Баварскай, малодшы з дзесяці дзяцей у герцагскай сям'і. Марыў пра ваенную кар'еру і ў 1865 годзе быў залічаны ў званні лейтэнанта у 2-і ўланскі полк. У 1866 годзе браў удзел у вайне супраць Прусіі, ваяваў пад Хюнфельдам і Хамельбургам. З 1867 года служыў у 3-м кавалерыйскім палку «Герцаг Карл Тэадор» і ў яго складзе ваяваў у часы Франка-прускай вайны пад Вертам, Бамонам і Арлеанам і ўдзельнічаў у аблозе Парыжа. У 1873—1874 гадах Макс Эмануэль быў адкамандзіраваны на вучобу ў Баварскую ваенную акадэмію, але скончыў толькі адзін курс, адправіўшыся служыць у 1-ы ўланскі полк, дзе ў 1875 годзе атрымаў званне ротмістра. У наступным годзе атрымаў званне маёра і стаў камандзірам эскадрона ў 1-м кавалерыйскім палку. З гэтай пасады ў 1877 годзе Макс Эмануэль быў звольнены ў запас па стане здароўя. У наступныя гады паслядоўна павялічваўся ў званні і ў 1889 годзе стаў генерал-лейтэнантам. У чэрвені 1893 года ў Макса Эмануэля адкрыўся страўнікавы крывацёк, ад якога ён памёр.
Нашчадкі
[правіць | правіць зыходнік]У 1875 годзе Максіміліян Эмануэль дзякуючы пасродніцтву сястры-імператрыцы ажаніўся ў Вене з Амаліяй Саксен-Кобург-Гоцкай. У іх нарадзіліся трое сыноў:
- Зігфрыд Аўгуст (1876—1952)
- Крыстаф Іосіф (1879—1963), у шлюбе з Ганнай Зібіг (1874—1958)
- Луітпольд Эмануэль (1890—1973)
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Maximilian Emanuel Herzog in Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Othmar Hackl: Die Bayerische Kriegsakademie (1867—1914). C.H. Beck´sche Verlagsbuchhandlung. München 1989. ISBN 3-406-10490-8. S. 403.
- Norbert Nemec: Erzherzogin Maria Annunziata (1876—1961): Die unbekannte Nichte Kaiser Franz Josephs I., Böhlau Verlag Wien, 2010, ISBN 3-205-78456-1.
- Erika Bestenreiner: Sisi und ihre Geschwister. Piper Verlag 2003. ISBN 3-492-24006-2.
- Sigrid-Maria Größing: Sisi und ihre Familie. Verlag Ueberreuter. Wien/München 2005. ISBN 3-8000-3857-9.
- Hermann von Witzleben: Die Herzöge in Bayern. Prestel Verlag. München 1976. ISBN 3-7913-0394-5.