Максім Альбертавіч Багдасараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Альбертавіч Багдасараў
Максім Багдасараў.jpg
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1973(1973-10-24) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук[d]
Альма-матар

Максім Альбертавіч Багдасараў (24 кастрычніка 1973, Ташкент, Узбекістан) – беларускі геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (2009), прафесар (2013), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), загадчык кафедры геаграфіі і прыродакарыстання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 г. з адзнакай скончыў факультэт прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Геаграфія і біялогія»; у 1998 г. – аспірантуру Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі па спецыяльнасці «Агульная і рэгіянальная геалогія» з абаронай кандыдацкай дысертацыі (навуковы кіраўнік – акадэмік НАН Беларусi Аляксей Васілевіч Мацвееў); у 2008 г. – дактарантуру Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута па спецыяльнасці «Агульная і рэгіянальная геалогія» з рэкамендацыяй да абароны доктарскай дысертацыі па выніках папярэдняй экспертызы.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфій: «Бурштын з антрапагенавых адкладаў Беларусі» (2001), «Выкапнёвыя смолы Беларусі» (2003), «Выкапнёвыя смолы Паўночнай Еўразіі» (2005), «Бурштын і іншыя выкапнёвыя смолы Еўразіі» (2010), а таксама каля 100 артыкулаў у часопісах і зборніках.

Стыпендыят Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999, 2011), лаўрэат прэміі НАН Беларусі для маладых вучоных (2005). Правадзейны член Беларускага геаграфічнага таварыства (1998).

Сфера навуковых інтарэсаў: геалогія і мінералогія выкапнёвых смол, геалогія і мінерагенія чацвярцічных адкладаў Беларусі, археалагічная мінералогія, медыцынская геалогія, экагеалогія.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]