Максім Аляксандравіч Знак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Аляксандравіч Знак
Maxim Znak 2020 02.jpg
Дата нараджэння 4 верасня 1981(1981-09-04)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці адвакат, палітык, юрыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Сайт borovtsovsalei.com/ru/te…
Commons-logo.svg Максім Аляксандравіч Знак на Вікісховішчы

Максі́м Алякса́ндравіч Знак (нар. 4 верасня 1981, Мінск) — беларускі юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. Палітычны зняволены.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля гэтага скончыў аспірантуру[2]. У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак»[2]. У 2009 годзе абараніў навуковую дысертацыю на тэму «Дыспазітыўнасць дагаворнай адказнасці ў грамадзянскім праве», яму была нададзеная навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук[3].

У 2013—2015 гадах вучыўся ў Бізнес-школе ІПМ. У варшаўскім Універсітэце Казьмінскага (Польшча) атрымаў ступень магістра бізнес-адміністравання. З 2011 года дацэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вядзе курс «Гаспадарчае права» ў МВА Інстытута бізнесу БДУ[3].

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года стаў юрыстам у штабе кандыдата Віктара Бабарыкі[4]. 14 ліпеня 2020 года ЦВК Беларусі адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Максім Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны суд адмовіў у скарзе[5].

Прэс-канферэнцыя Каардынацыйнай рады. Максім Знак другі справа

Пасля выбараў і пачатку масавых пратэстаў, 15 жніўня пачалося фармаванне Каардынацыйнай Рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу, дзе Максім Знак разам з Вольгай Кавальковай прымаў заяўкі на ўступленне, а 18 жніўня ўвайшоў у асноўны склад Рады[6]. 19 жніўня на першым пасяджэнні Каардынацыйнай рады быў абраны ў яе прэзідыум, куды агулам увайшло 7 чалавек[7].

20 жніўня быў выкліканы ў Следчы камітэт Беларусі для допыту ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць Каардынацыйнай рады[8]. 26 жніўня суправаджаў Святлану Алексіевіч на допыце ў Следчым камітэце, яна адмовілася даваць паказанні і была адпушчаная[9]. 31 жніўня абвясціў, што Каардынацыйная рада гатовая да дыялогу з прадстаўнікамі ўлады Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку наконт канстытуцыйнай рэформы[10].

Уначы 8 верасня Знак перастаў выходзіць на сувязь, пасля чаго, 9 верасня ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі заявіў, што Знака паўторна выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У той жа дзень стала вядома, што Знак стаў фігурантам крымінальнай справы пра магчымы «захоп улады» ў Беларусі, яго абвінавацілі ў «публічных закліках да захопу ўлады альбо сілавой змены канстытуцыйнага ладу краіны». Максім Знак быў узяты пад варту, яму было прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 КК Беларусі (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы)[11]. 10 верасня Праваабарончы цэнтр «Вясна» і іншыя беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Максіма Знака палітвязнем[11].

11 верасня 2020 года Міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Максіма Знака вязнем сумлення[12]. Станам на 21 студзеня 2021 года знаходзіўся ў СІЗА-1 у Мінску[13].

Судовае разбіральніцтва пачалося 4 жніўня 2021 года. Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, публічна была абвешчана толькі рэзалютыўная частка прысуду. 6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Максіма Знака вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч.3 арт. 361, ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні такім фарміраваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[14].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Надзея Знак, адвакатка, ёсць сын Алесь[15].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/en/person/maksim-znak
  2. 2,0 2,1 Максим Знак: биография (руск.) . officelife.media. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2020. Праверана 31 снежня 2020.
  3. 3,0 3,1 Бараўцоў і Салей, каманда. Максім Знак. borovtsovsalei.com. Праверана 31 снежня 2020.
  4. Юрыст Штаба Максім Знак пра рэгістрацыю Віктара Бабарыкі і вашыя зніклыя подпісы. babariko.vision (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2020. Праверана 2 студзеня 2021.
  5. Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу Бабарыкі на нерэгістрацыю кандыдатам (бел.) . Новы Час (23 ліпеня 2020). Праверана 2 студзеня 2021.
  6. Пра што гаварылі на прэс-канфэрэнцыі чальцы Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады (бел. (тар.)) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 жніўня 2020). Праверана 2 студзеня 2021.
  7. У прэзідыум каардынацыйнай рады абраныя сем чалавек (бел.) . Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2 студзеня 2021.
  8. Юрыста Максіма Знака выклікалі ў Следчы камітэт (бел.) . Наша Ніва (20 жніўня 2020). Праверана 2 студзеня 2021.
  9. Святлана Алексіевіч прыйшла ў Следчы камітэт. Допыт працягваўся 15 хвілінаў (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 жніўня 2020). Праверана 2 студзеня 2021.
  10. Оппозиция Белоруссии заявила о готовности вести диалог о конституционной реформе (руск.) . ТАСС(укр.) бел. (31 жніўня 2020). Праверана 3 студзеня 2021.
  11. 11,0 11,1 Палітвязні. Максім Знак. prisoners.spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2021. Праверана 3 студзеня 2021.
  12. Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (руск.) . eurasia.amnesty.org (11 верасня 2020). Праверана 3 студзеня 2021.
  13. Письма из «таких мест». Юрист Максим Знак: «Там в прекрасном далеко просто должно быть хорошо» (руск.) . Брестская газета (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.
  14. zviazda.by
  15. «Хаджу да яго штодня». Надзея Знак пра зьняволеньне свайго мужа Максіма Знака (бел. (тар.)) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (29 снежня 2020). Праверана 2 студзеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]