Максім Аляксандравіч Яблонскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Максім Яблонскі
Поўнае імя Максім Аляксандравіч Яблонскі
Нарадзіўся 15 жніўня 1996(1996-08-15)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Смаргонь 75 (4)
2017— Беларусь Нёман (Гродна) 121 (10)
2024—   Беларусь Смаргонь
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 верасня 2018

Максім Яблонскі (нар. 15 жніўня 1996, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дарослую кар’еру пачаў у 2013 годзе ў клубе Першай лігі «Смаргонь», дзе неўзабаве стаў іграком асновы. Па выніках сезона 2015 быў прызнаны найлепшым маладым іграком каманды, а ў 2016 годзе — найлепшым іграком клуба.

З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і ў сакавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У першай палове сезона 2017 выступаў за дубль гродзенцаў. У асноўнай камандзе дэбютаваў 5 ліпеня 2017 года ў матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі супраць гомельскай СДЮШАР-8 (7:0), адзначыўся голам і галявой перадачай. У Вышэйшай лізе першы матч згуляў 12 жніўня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (2:1). У кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе «Нёмана».

Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін год[4]. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у лістападзе не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Нёманам»[5].

Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе каманды, але пазней шмат прапусціў з-за траўм. У 2020 годзе пераважна выхадзіў на замену, а ў сезоне 2021 стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[6]. Значную частку сезона 2023 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[7].

У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

1 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы з Македоніяй (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д2 Смаргонь Беларусь 12 0
2014 Д2 Смаргонь Беларусь 15 0
2015 Д2 Смаргонь Беларусь 27 1
2016 Д2 Смаргонь Беларусь 21 3
2017 Д1 Нёман Беларусь 8 1
2018 Д1 Нёман Беларусь 20 2
2019 Д1 Нёман Беларусь 16 3
2020 Д1 Нёман Беларусь 18 2
2021 Д1 Нёман Беларусь 24 1
2022 Д1 Нёман Беларусь 24 1
2023 Д1 Нёман Беларусь 11 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Maksim Yablonski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/415.html
  3. Максим Яблонский стал игроком "Немана" (руск.). football.by (2 сакавіка 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  4. "Неман" на год продлил контракт с Яблонским (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. "Неман" подписал новый 2-летний контракт с Максимом Яблонским (руск.). football.by (25 студзеня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. Максим Яблонский продлил соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (19 лютага 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. Максим Яблонский остается в "Немане" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.
  8. Полузащитник "Немана" ушел в аренду в "Сморгонь" (руск.). football.by (27 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]