Максім Андрэевіч Лукашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Лукашэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Андрэевіч Лукашэвіч
Нарадзіўся 28 сакавіка 1992(1992-03-28) (27 гадоў) ці 22 сакавіка 1992(1992-03-22)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нёман
Нумар 50
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2012 Сцяг Беларусі Мінск 2 (0)
2012   Сцяг Беларусі Мінск-2 9 (0)
2013 Сцяг Літвы Таўрас (Таўраге) 24 (3)
2014 Сцяг Беларусі Рэчыца-2014 10 (0)
2014 Сцяг Літвы Таўрас (Таўраге) 13 (10)
2015 Сцяг Літвы Шылуце 26 (21)
2016 — 2017 Сцяг Літвы Паланга 36 (24)
2017 Сцяг Літвы Каралас (Клайпеда) 16 (14)
2018 — Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 14 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 2 (0)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 20) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 красавіка 2018.

Максім Лукашэвіч (нар. 28 сакавіка 1992, Дзяржынск) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», з 2009 года выступаў за дубль. У 2012 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 чэрвеня 2012 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», выйшаўшы на замену ў другім тайме пры ліку 4:1, аднак пасля гэтага сталічныя футбалісты прапусцілі тры галы, і матч скончыўся ўнічыю 4:4. Пазней згуляў яшчэ толькі адзін матч за аснову, у другой палове 2012 года гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», пасля чаго пакінуў «Мінск».

У пачатку 2013 года перабраўся ў Літву, стаўшы іграком таўрагскага «Таўраса», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Аляксандр Бразевіч. Па выніках сезону 2013 «Таўрас» стараціў месца ў A Лізе. У першай палове 2014 года гуляў за «Рэчыцу-2014» у беларускай Першай лізе пад кіраўніцтвам Бразевіча, пасля чаго вярнуўся ў «Таўрас», за які выступаў ужо ў Першай лізе Літвы.

У 2015—2017 працягваў выступаць у Першай лізе Літвы, гуляў за «Шылуце» і «Палангу». Па выніках сезону 2017 «Паланга» перамагла ў другім дывізіёне і выйшла ў A Лігу, аднак Максім у сярэдзіне сезону пакінуў каманду і стаў іграком клайпедскага «Караласа». За тры гады забіў у Першай лізе 59 галоў.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У першай палове сезону 2018 нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, выступаў за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Улетку 2012 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]