Максім Віктаравіч Брагінец
Выгляд
| Максім Віктаравіч Брагінец | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 24 жніўня 1987 (38 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Тэатр | |
Максім Віктаравіч Брагінец (нар. 24 жніўня 1987, в. Сарачы, Любанскі раён) — беларускі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 жніўня 1987 года ў вёсцы Сарачы Любанскага раёна Мінскай вобласці[1].
З 2004 па 2008 год вучыўся на тэатральным факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кіраўнік У. А. Мішчанчук)[1].
З 2012 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1].
19 кастрычніка стала вядома[2] пра затрыманне найбольш вядомых акцёраў тэатра — Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня. Іх асудзілі да адміністрацыйнага арышту за быццам бы «дробнае хуліганства» па артыкуле 19.1 КаАП[3] і пасля звольнілі з РТБД[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ролі ў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]Ролі ў РТБД[1]
[правіць | правіць зыходнік]- «Бетон» (аўтар і рэжысёр — Яўген Карняг)
- «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Юсаў
- «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Сірожа Бабіч (1980)
- «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Менеджар, Прарэктар
- «Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена (пастаноўка Святланы Навуменка) — Пацук, Трубачыст
- «Пелікан» А. Стрындберга (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Зяць
- «Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Сяргей
- «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка Шаміля Дыйканбаева) — Аляксандр
- «Сіндром Медэі» Ю. Чарняўскай (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) — Эдзік
- «Адамавы жарты» (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр Святлана Навуменка) - Саўка
- «Наш Караткевіч» В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка)
- «Чарнобыльская малітва» С. Аляксіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы — В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр — заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) - Мясцовы жыхар.
- «Кругі раю» (аўтар і рэжысёр Святлана Навуменка) — Князь.
- «Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Руббэ (рэжысёр А. Гарцуеў) — Мініч Вася
- «Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Сяргей.
- «Мабыць?» (рэжысёр А. Марчанка).
- «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Сымон.
- «Дажыць да прэм’еры» М. Рудкоўскага (пастаноўка Паўла Харланчука) — Інструктар.
- «Дзённік паэта (Інтымны дзённік)» С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) — Салтыкоў, Макс.
- «Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) — Селянін.
- «Фінт-Круазэ» (пастаноўка Святланы Навуменка) — Гена і Мікалай.
- «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай» А. Андрэева (рэжысёр А. Марчанка) - Ён.
- «Кантракт» (рэжысёр А. Гарцуеў) — Ральф.
- «Дамавічкі» Я. Конева (пастаноўка С. Кавальчыка) - Стары дамавік.
- «Вецер шуміць у таполях» Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Густаў
- «Вось я і прыйшла!» Д. Хармса (пастаноўка Аляксандра Бародкі) — Хармс
- «Забалоцце» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг)
- «Калека з вострава Інішман» М. Мак-Донаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Малыш Бобі
- «Камень дурасці» К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) — Раман
- «Карней» па матывах твораў У. Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) - Ханс
- «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Іхараў, Суцяшальны Сцяпан Іванавіч
- «Паляванне на сябе» па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр — Стас Жыркоў) — Зілаў
- «Пачупкі» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг)
- «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг)
- «А мне не сорамна!..» (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) — Мядзведзь
Ролі ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт-Карпарэйшн» (2015)
[правіць | правіць зыходнік]- «Опіум» В. Каралёва (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) — Коля
Ролі ў Новым драматычным тэатры (2008—2011):
[правіць | правіць зыходнік]- «Тры пары — адзін лёс» (рэжысёр А. Гарцуеў) — Сяргей.
- «Бяда ад пяшчотнага сэрца» (рэжысёр Б. Утораў) — Цырульнік.
- «Шалёныя грошы» (рэжысёр А. Гарцуеў) — Васількоў.
- «Чарадзейная скрыпка» (рэжысёр С. Кавальчык) — Янка-скрыпач.
- «Сіндбад-мараход» (рэжысёр А. Грыненка) — Плакальшчык.
- «Радавыя» (рэжысёр М. Дударава) — Салянік.
Ролі ў Сучасным мастацкім тэатры:
[правіць | правіць зыходнік]- «Сваякі» (рэжысёр У. Ушакоў) — Бусыгін.
- «Мінск, я люблю цябе» (рэжысёры: С. Кавальчык, С. Кулікоўскі, В. Растрыжэнкаў) — Помнік, міліцыянер Міша, Дзіма.
- «Канікулы ў Прастаквашына»(рэжысёр Д. Багаслаўскі) — Кот Матроскін.
Ролі ў Беларускім дзяржаўным тэатры моладзі (2011):
[правіць | правіць зыходнік]- «Звычайная гісторыя» (рэжысёр М. Абрамаў) — Чыноўнік.
- «Кар’ера членціна» (рэжысёр М. Абрамаў) — Кур’ер.
- «Квадратура круга» (рэжысёр Я. Легкін) — Васіль.
- «Ганя» (рэжысёр К. Аверкава) — Франек.
- «Чароўнае кальцо» (рэжысёр Я. Іўковіч) — Іван, салдацкі сын.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- «Лепшая мужчынская роля другога плана» на V Міжнародным фестывалі Марціна Мак-Донаха (Перм, 2022) за ролю Малыша Бобі ў спектаклі «Калека з вострава Інішман».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Максім БРАГІНЕЦ - РТБД(недаступная спасылка). web.archive.org (15 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2024. Праверана 1 лістапада 2024.
- ↑ Сталі вядомыя новыя дэталі затрымання акцёраў РТБД . Наша Ніва (23 кастрычніка 2024). Праверана 1 лістапада 2024.
- ↑ Сталі вядомыя новыя дэталі затрымання акцёраў РТБД . Наша Ніва (23 кастрычніка 2024). Праверана 1 лістапада 2024.
- ↑ Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра . Наша Ніва (1 лістапада 2024). Праверана 1 лістапада 2024.