Максім Віталевіч Паўлавец
Поўнае імя | Максім Віталевіч Паўлавец | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 жніўня 1996[1] (24 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||
Вага | 63 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 99 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Максім Паўлавец (нар. 8 жніўня 1996, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мікашэвіцкага «Граніта».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 года перайшоў у клуб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 года ўслед за галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
Сезон 2015 распачаў у дублі мазыран. 10 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёра» (1:6). Усяго ў сезоне 2015 сем разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 пачынаў як ігрок ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе мазыран.
У лютым 2018 года пачаў трэніравацца разам з пінскай «Хваляй» і ў выніку перайшоў у родны клуб на правах арэнды[2]. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца перарве футбольную кар’еру з-за службы ў арміі[3].
У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 (1) | Д2 | Хваля | ![]() |
3 | 0 |
2013 (2) | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
6 | 0 |
2014 | Д2 | Славія-Мазыр | ![]() |
14 | 0 |
2015 | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() |
7 | 0 |
2016 | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() |
12 | 0 |
2017 | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() |
19 | 0 |
2018 | Д2 | Хваля | ![]() |
24 | 0 |
Зноскі
- ↑ Maksim Pavlovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ В "Волне" пополнение
- ↑ Три игрока продлили контракты с "Волной", Куган покинул команду
- ↑ Ряды команды пополнили четыре игрока
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)