Максім Леанідавіч Ермаловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Леанідавіч Ермаловіч
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
з 31 жніўня 2018
Прэм’ер-міністр: Сяргей Румас
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Амарын
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 26 чэрвеня 1977(1977-06-26) (42 гады)

Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (нар. 26 чэрвеня 1977, Лепель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь2018 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання.

У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі № 2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта па Фрунзенскім раёне Мінска. З ліпеня 1999 года па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі. У 2011—2014 гадах — намеснік міністра фінансаў Беларусі. З 2014 года і да цяперашняга часу працаваў першым намеснікам міністра фінансаў.

31 снежня 2018 года быў прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. БЕЛТА (14 жніўня 2008). Праверана 31 жніўня 2018.