Перайсці да зместу

Максім Алегавіч Лепушэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Лепушэнка)
Максім Алегавіч Лепушэнка
Род дзейнасці вікіпедыст
Дата нараджэння 14 красавіка 1974(1974-04-14)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Алегавіч Лепушэнка (нар. 14 красавіка 1974(1974-04-14)[1], Мінск[2]) — беларускі вікіпедыст, адміністратар і бюракрат беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. Палітычны зняволены[3].

У Вікіпедыі вядомы пад псеўданімам «Maksim L»[4]. Удзельнічаў у афлайн-сустрэчах, на якіх расказваў пра беларускую Вікіпедыю[5]. Пісаў пераважна пра старажытную гісторыю Беларусі, таксама сачыў за парадкам у раздзеле і мадэраваў спрэчкі ўдзельнікаў[6]. Аўтар артыкулаў пра культуру і літаратуру, а таксама біяграфій сучасных беларускіх літаратараў[7].

Быў затрыманы ў абед 15 мая 2025 года. Паводле СМІ, затрыманне Максіма стала часткай рэпрэсій, скіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі[6]. Максіма Лепушэнку абвінавачваюць паводле 342 артыкула крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Падчас зняволення знаходзіўся ў СІЗА-1[8]. 17 чэрвеня 2025 года беларускімі праваабарончымі арганізацыямі быў прызнаны палітычным зняволеным[3]. 8 жніўня 2025 года асуджаны да «хатняй хіміі», пасля чаго быў унесены ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» і выпушчаны з СІЗА[8][9].

  1. а б https://t.me/extremistybelarus/5689
  2. а б https://dissidentby.com/prisoners/maksim-lepushenko
  3. а б Заява аб прызнанні чатырох чалавек палітычнымі зняволенымі . Вясна (17 чэрвеня 2025).
  4. Быкоўскі, Паўлюк. Белорусские Википедии: От конфликтов к сотрудничеству (руск.). Мир энциклопедий (17 лістапада 2010). Праверана 21 ліпеня 2025.
  5. В Минске прошла встреча с администратором белорусской Википедии (руск.). Мир энциклопедий (29 кастрычніка 2014). Праверана 21 ліпеня 2025.
  6. а б Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку . Наша Ніва (17 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2025. Праверана 21 ліпеня 2025.
  7. Максім Лепушэнка . Беларускі ПЭН (22 чэрвеня 2025). Праверана 21 ліпеня 2025.
  8. а б Максім Лепушэнка . Вясна.
  9. Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка выйшаў з СІЗА, атрымаўшы хатнюю хімію . Наша Ніва (29 жніўня 2025). Праверана 29 жніўня 2025.