Максім Львовіч Канцэвіч
Максім Львовіч Канцэвіч | |
---|---|
руск.: Максим Львович Концевич | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1964[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lev Kontsevich[d] |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дон Цагір[d] |
Вядомыя вучні | Ралан Фрыдрых[d][4] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Максім Львовіч Канцэвіч (нар. 25 жніўня 1964, Хімкі) — французскі матэматык расійскага паходжання, лаўрэат Філдсаўскай прэміі за доказ гіпотэзы Вітэна аб эквівалентнасці дзвюх мадэляў квантавай гравітацыі і знаходжанне найлепшага (на той момант) інварыянта вузлоў з дапамогай прыдуманага ім і пазней названага ў яго гонар інтэграла.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын вядомага савецкага ўсходазнаўца Льва Рафаілавіча Канцэвіча. Вучыўся ў матэматычным класе Уладзіміра Міронавіча Сапожнікава маскоўскай школы № 91. Скончыў мехмат МДУ ў 1985 годзе і, прапрацаваўшы некалькі гадоў у Інстытуце праблем перадачы інфармацыі АН СССР, атрымаў PhD ступень у 1992 годзе ў Бонскім універсітэце (Германія) пад кіраўніцтвам Дона Цагіра. Пасля гэтага быў запрошаны працаваць адразу ў некалькі прэстыжных універсітэтаў (Прынстан, Берклі і Гарвард). Цяпер Максім Канцэвіч — пастаянны прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў пад Парыжам і ганаровы запрошаны прафесар (англ.: distinguished visitor) Ратгерскага ўніверсітэта ў ЗША.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ http://www.ae-info.org/ae/User/Kontsevich_Maxim
- ↑ а б в http://www.ihes.fr/~maxim/CVAnglais.html Праверана 6 лютага 2017.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Kontsevich_Maxim
- Нарадзіліся 25 жніўня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Хімках
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі МДУ
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Шаа
- Матэматыкі Францыі
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Таполагі
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Расіі