Перайсці да зместу

Максім Максімавіч Літвінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Максімавіч Літвінаў
руск.: Максим Литвинов
Soviet Ambassador to the United States[d]
10 лістапада 1941 22 жніўня 1943
Папярэднік Konstantin Umansky[d]
Пераемнік Андрэй Андрэевіч Грамыка
People's Commissar for Foreign Affairs of the Soviet Union[d]
21 ліпеня 1930 3 мая 1939
Папярэднік Георгій Васільевіч Чычэрын
Пераемнік Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў

Нараджэнне 17 ліпеня 1876(1876-07-17)[1][2]
Смерць 31 снежня 1951(1951-12-31)[5][6][…] (75 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Ivy Low Litvinov[d][7][4]
Дзеці Tatiana Litvinov[d][8] і Mikhail Litvinov[d]
Грамадзянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Максімавіч Літвінаў (17 ліпеня 1876(1876-07-17)[1][2], Беласток, Літоўскае генерал-губернатарства[3][4]31 снежня 1951(1951-12-31)[5][6][…], Масква[3][4]) — рэвалюцыянер, савецкі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, Народны камісар замежных спраў СССР (1930—1939).

Член Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР 2-7 скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1 — 2 скліканняў. Член ЦК УКП(б) (1934—1941).

Нарадзіўся 5 [17] ліпеня 1876 года ў Беластоку Гродненскай губерні.

Вучыўся ў хедары, а затым — у Беластоцкім рэальным вучылішчы. Скончыўшы ў 1893 годзе вучылішча, паступіў вольнавызначальным у войска, служыў пяць гадоў у Баку ў складзе 17-га Каўказскага пяхотнага палка. Пасля дэмабілізацыі ў 1898 годзе працаваў бухгалтарам у Клінцах, затым — упраўляючым на цукровым заводзе ў Кіеве.

У 1898 годзе уступіў у РСДРП; у 1900 годзе — член Кіеўскага камітэта РСДРП. У 1901 годзе арыштаваны, у 1902 годзе — адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў уцёкаў 11 «іскраўцаў» з Лук’янаўскай турмы Кіева. Эміграваў у Швейцарыю. Удзельнічаў у распаўсюджванні газеты «Искра» як агент, які адказвае за транспарціроўку газеты ў Расію; член адміністрацыі Замежнай лігі рускай рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі. Пасля 2-га з’езда РСДРП (1903) уступіў у шэрагі бальшавікоў.

Увесну 1904 года нелегальна прыехаў у Расію, ездзіў па краіне па партыйных справах. Быў членам Рыжскага, Паўночна-заходняга камітэтаў партыі і Бюро камітэтаў большасці. Дэлегат III з’езда РСДРП (1905); удзельнічаў у арганізацыі першай легальнай бальшавіцкай газеты «Новая жизнь» ў Пецярбургу.

У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў займаўся закупкай і пастаўкай у Расію зброі для рэвалюцыйных арганізацый. З 1907 года жыў у эміграцыі.

Са студзеня па верасень 1918 года быў дыпламатычным прадстаўніком Савецкай Расіі ў Вялікабрытаніі (са студзеня — упаўнаважаны НКЗС, з чэрвеня — паўпрад РСФСР). 6 верасня 1918 года арыштаваны ў адказ на арышт у Расіі англійскага дыпламата Лакарта. Правёўшы 10 дзён у Брыкстанскай турме, быў вызвалены, а праз месяц краіны арганізавалі абмен гэтых дыпламатаў.

Пасля вяртання ў Расію ў лістападзе 1918 года быў уведзены ў склад калегіі Наркамата па замежных справах РСФСР.

З 10 мая 1921 па 1930 год — намеснік Наркама па замежных справах РСФСР (з 1923 года — СССР). У 1930—1939 гадах — Наркам замежных спраў СССР.

3 мая 1939 года, пасля даклада Сталіну аб падзеях, звязаных з англа-франка-савецкімі перамовамі, адхілены ад пасады. Пасля адстаўкі спыніў актыўную палітычную дзейнасць. У лютым 1941 года на XVIII партканферэнцыі выведзены са складу ЦК УКП(б).

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вернуты на службу. На гутарцы Сталіна з Гопкінсам 31 ліпеня прысутнічаў у якасці перакладчыка.

У 1941—1946 гадах намеснік Наркама замежных спраў СССР, адначасова ў 1941—1943 гадах — пасол СССР у ЗША і ў 1942—1943 гадах — пасланнік СССР на Кубе.

З 1946 года — у адстаўцы.

У канцы 1951 года перанёс чарговы інфаркт і памёр 31 снежня. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

  1. 1 2 Maxim Maximowitsch Litwinow // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Maxim M. Litwinow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Литвинов Максим Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 6 Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 15 мая 2026.
  5. 1 2 Литвинов Максим Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. 1 2 Maksim Maksimovich Litvinov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Lundy D. R. The Peerage