Перайсці да зместу

Максім Міхайлавіч Пятруль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Міхайлавіч Пятруль
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 снежня 1977(1977-12-16) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Маці Людміла Іванаўна Пятруль
Род дзейнасці скульптар, дызайнер
Вучоба
Вядомыя працы

«Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета (2008)[1]

  • «Фантан Перамогі», Мінск
  • «Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска
  • «Птушкі», экалагічны парк разьбярства Шысіхе, Шуаньян, Чаньчунь (Кітай)
  • «Тай Цзы», Так Гуан парк, Куньмін (Кітай)
  • Elephantus, Парк міжнароднай скульптуры, Фучжоу (Кітай)
Уплыў
Член у
Узнагароды
  • Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва
  • Медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай)
  • Медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005»)[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Міхайлавіч Пятруль (16 снежня 1977, Мінск) — беларускі скульптар, дызайнер.

У 1989—1993 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім ліцэі выяўленчага мастацтва імя І. В. Ахрэмчыка (выкладчыкі Л. М. Паўлава, Л. Р. Давідзенка), у 1993—1997 — на аддзяленні скульптуры Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава (выкладчык Уладзімір Жбанаў).

Член Беларускага саюза дызайнераў (2004), член Беларускага саюза мастакоў (2005).

Мастак сучаснага светапогляду, для якога творчае пераасэнсаванне і спазнанне свету — правакацыйная гульня, дыялог з гледачом. Выкарыстоўваючы выразныя алегарычныя прыёмы, скульптар ператварае мастацкі працэс у стварэнне і распрацоўку прынцыпова новага пластычнага аб’екта, новай формы. Аўтар імкнецца да семантычнай кадыроўкі твораў, што выяўляецца ў неардынарных рашэннях.[крыніца?]

Прынцыпы канцэптуальнага мастацтва ў творчасці мастака трансфармуюцца ў пэўную скульптурную форму, якая нібы існуе паралельна рэальнасці. Па сутнасці, яго творы — гэта ўвасабленне паняццяў і катэгорый, якія для гледача — сэнсавы рэбус, загадка. Творы скульптара ўспрымаюцца і як фармальны знак, і як сюррэалістычны аб’ект, і як мастацкі сімвал.[крыніца?]

З 1997 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках, конкурсах, сімпозіумах, стварае візуальнае мастацтва для грамадскіх прастор, выступае з дакладамі на канферэнцыях і ў вышэйшых навучальных установах. Яго творы незвычайныя як формай, так і зместам, маюць асаблівы філасофскі сэнс і незвычайную метафарычнасць[крыніца?]. Таксама актыўна ўдзельнічае ў развіцці міжнародных культурных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Яго скульптурныя творы ўсталяваны ў кітайскіх гарадах Фучжоў, Куньмін, Чанчунь[3].

Супрацоўніцтва з мінскім метрапалітэнам

[правіць | правіць зыходнік]

Максім Пятруль — аўтар твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцый мінскага метрапалітэна Грушаўкі і Малінаўкі, спраектаваных архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. Cамі станцыі набываюць экспазіцыйную функцыю, становяцца выставачнымі пляцоўкамі, альтэрнатыўнымі традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўная задача твораў не столькі дэкаратыўная функцыя, як рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе як завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор»[4].

  • Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва
  • Медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай)
  • Медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005»)
  • Медаль і дыплом першай ступені XIV Нацыянальнага конкурсу архітэктуры ў намінацыі «Манументальная скульптура ў гарадскім асяроддзі» за стварэнне мемарыяла — помніка ахвярам Мінскага гета (архітэктар Леанід Левін) па вуліцы Сухой у Мінску.

Творы аўтара захоўваюцца ў прыватнай калекцыі Рэйнольда Вюрта Кунцельзау ў Германіі, Музеі алімпійскага мастацтва ў Пекіне, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у музеях, галерэях, прыватных калекцыях і грамадскіх прасторах Беларусі, Расіі, Літвы, Нідэрландаў, Германіі, Кітая і ЗША[5].

Скульптурныя кампазіцыі ў Мінску

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета, 2008 (архітэктар — Л. М. Левін)
  • «Фантан Перамогі»
  • «Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска
  • «Дом Багдановіча»
  • Дарога на ўсход — мой шлях да сябе / Максім Пятруль; гутарылі Лырыса Міхневіч, Марына Капілава // Мастацтва. 2008. N 12. С. 46-49