Максім Міхайлавіч Чарняўскі
| Максім Міхайлавіч Чарняўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 6 жніўня 1976 (49 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Бацька | Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі |
| Маці | Святлана Чарняўская[d] |
| Жонка | Алеся Сяргееўна Чарняўская[d] |
| Род дзейнасці | археолаг, даследчык, гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2005) |
| Альма-матар | |
Максім Міхайлавіч Чарня́ўскі (нар. 6 жніўня 1976, г. Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і археолага Міхаіла Чарняўскага і ўрача-педыятра Святланы Чарняўскай. Скончыў 1993 годзе Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа[4], у 1998 годзе БДУ, у 2001 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ. З 2001 г. працуе ў аддзеле археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучае праблемы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку ў паўночна-усходняй Беларусі (Паазер’е), паўночнабеларускую і ўсвяцкую археалагічныя культуры. Даследаваў паселішчы Асавец 2, 7, Крывіна 3, Сосенка 3, Бярэшча 1, 2; выявіў больш за 10 новых помнікаў і месцазнаходжанняў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Алесяй Карнейчык (нар. 20 верасня 1976), спецыялістам па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, мае дачку Дануту-Марыю (нар. 2004).
Зноскі
- ↑ ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ а б ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ а б ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ Дзяржава больш не пагражае існаваньню Беларускага гуманітарнага ліцэю(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце Інстытута гісторыі НАНБ Архівавана 20 лютага 2020.
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі Беларусі