Максім Пятровіч Скавыш
Максім Скавыш | |||
Агульная інфармацыя | |||
Поўнае імя | Максім Пятровіч Скавыш | ||
Нарадзіўся | 13 лістапада 1989[1] (30 гадоў) | ||
Грамадзянства | ![]() | ||
Рост | 179 см | ||
Вага | 78 кг | ||
Пазіцыя | нападнік | ||
Інфармацыя пра клуб | |||
Клуб | ![]() | ||
Нумар | 15 | ||
Кар’ера | |||
Клубная кар’ера* | |||
2007 — 2013 | ![]() |
89 (24) | |
2012 | → ![]() |
30 (4) | |
2013 | → ![]() |
10 (3) | |
2013 — 2015 | ![]() |
45 (4) | |
2015 — 2016 | ![]() |
26 (8) | |
2016 | ![]() |
8 (0) | |
2017 | ![]() |
30 (9) | |
2018 — | ![]() |
29 (11) | |
Нацыянальная зборная** | |||
2008 — 2011 | ![]() |
28 (5) | |
2011 — 2012 | ![]() |
5 (0) | |
2013 — | ![]() |
19 (2) | |
Міжнародныя медалі | |||
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
| |||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Максім Скавыш (нар. 13 лістапада 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Змест
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск), з 2007 года гуляў за барысаўскі БАТЭ. У сакавіку 2012 года разам з Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». Пасля года ў Бабруйску, у лютым 2013 года быў арандаваны калінінградскай «Балтыкай»[2], а ў маі таго ж года быў выкуплены прыбалтыйскім клубам[3].
У чэрвені 2015 года не стаў падаўжаць кантракт з «Балтыкай». Планавалася, што Максім стане іграком саратаўскага «Сокала», але ў апошні момант пераход сарваўся[4]. Пазней стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама», але ў выніку клуб не стаў падпісваць кантракт з нападнікам[5]. У ліпені 2015 года прыбыў у стан жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і 22 ліпеня падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[6]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка.
У студзені 2016 года падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Добра правёў першую палову сезона 2016, стаўшы адным з лідараў жодзінцаў, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі. У канцы чэрвеня 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль» з Кфар-Савы[8]. Аднак, замацавацца ў аснове не здолеў і ў студзені 2017 года пакінуў Ізраіль[9]. Неўзабаве пасля вяртання з Ізраіля зноў стаў іграком аўтазаводцаў[10]. У сезоне 2017 правёў за «Тарпеда-БелАЗ» усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 9 галоў.
У снежні 2017 года вярнуўся ў БАТЭ[11]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у Вышэйшай лізе, з іх 8 пасля выхаду на замену.
У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[12].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у вароты зборнай Ісландыі. З 2011 года гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.
3 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Эстоніі. Пасля 2014 года доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 года зноў трапіў у каманду пасля таго, як яе ўзначаліў галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (6): 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2018
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2016
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2010, 2011
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
1 | 0 |
2008 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
16 | 0 |
2009 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
25 | 12 |
2010 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
26 | 9 |
2011 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
21 | 3 |
2012 | Д1 | Белшына | ![]() |
30 | 4 |
2012/13 (2) | Д2 | Балтыка | ![]() |
11 | 3 |
2013/14 | Д2 | Балтыка | ![]() |
31 | 3 |
2014/15 | Д2 | Балтыка | ![]() |
15 | 1 |
2015 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
12 | 1 |
2016 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
14 | 7 |
2016/17 (1) | Д1 | Хапаэль (Кфар-Сава) | ![]() |
8 | 0 |
2017 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
30 | 9 |
2018 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
29 | 11 |
Зноскі
- ↑ Maksim Skavysh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Максим Скавыш отдан в аренду калининградской "Балтике"
- ↑ "Балтика" выкупает Максима Скавыша ў БАТЭ
- ↑ Максим Скавыш: «Переход в «Сокол» сорвался. Теперь жду новых предложений»
- ↑ Переход Скавыша в минское «Динамо» не состоялся
- ↑ Максим Скавыш стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
- ↑ Скавыш перешел в «Хапоэль» из Кфар-Савы
- ↑ Скавыш покинул «Хапоэль»
- ↑ Максим Скавыш вновь в жодинском «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Максим Скавыш перешел в БАТЭ
- ↑ Скавыш продлил контракт с БАТЭ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
БАТЭ
|
---|
4 Філіпавіч • 5 Яблонскі • 7 Бярозкін • 8 Драгун • 9 Дубаіч • 11 Сарока • 14 Капітавіч • 15 Скавыш • 16 Чэрнік (б) • 18 Вілюмсан • 19 Бяссмертны • 21 Філіпенка • 22 Стасевіч (к) • 23 Волкаў • 24 Туомінен • 25 Бага • 26 Міліч • 28 Свірскі (б) • 34 Шкурдзюк • 35 Чычкан (б) • 37 Сень • 43 Нямірка • 44 Малькевіч • 47 Патапенка • 48 Шчарбіцкі (б) • 50 Абрамовіч • 51 Мацяш • 53 Мякіш • 94 Мукам • Васілевіч • Глінскі • Трэнер: Аляксей Бага |
Маладзёжная зборная Беларусі — Маладзёжны чэмпіянат Еўропы 2011 — трэцяе месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун • 3 Мацвейчык • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Астравух • 7 Сівакоў (к) • 8 Букаткін • 9 Скавыш • 10 Перапечка • 11 Варанкоў • 12 Гамялько (б) • 13 Няхайчык • 14 Рыжко • 15 Рэкіш • 16 Гардзяйчук • 17 Гайдучык • 18 Палякоў • 19 Савасцьянаў • 20 Вераціла • 21 Філіпенка • 22 Гушчанка (б) • 23 Хвашчынскі • трэнер: Георгій Кандрацьеў |
Алімпійская зборная Беларусі — Алімпійскія гульні 2012
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун (к) • 3 Кузьмянок • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Гаўрыловіч • 7 Вітус • 8 Карніленка • 9 Хвашчынскі • 10 Брэсан • 11 Варанкоў • 12 Казлоў • 13 Алексіевіч • 14 Зубовіч • 15 Салавей • 16 Гардзяйчук • 17 Палякоў • 18 Шчарбакоў (б) • 19 Скавыш • трэнер: Георгій Кандрацьеў |
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Хапаэль Кфар-Сава
- Ігракі ФК Балтыка Калінінград
- Ігракі ФК Белшына
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года