Максім Пятровіч Скрыганаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Пятровіч Скрыганаў
руск.: Максим Петрович Скриганов
Дата нараджэння 19 лютага 1892(1892-02-19)
Месца нараджэння в. Цупер, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 24 лютага 1951(1951-02-24) (59 гадоў)
Месца смерці Ленінград
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў ВМФ
Падводны флот
Гады службы 19131951
Званне
Контр-адмірал ВМФ СССР
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Нахімава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Макс́ім Пятр́овіч Скр́ыганаў (19 лютага 1892 — 24 лютага 1951) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу юнг (1914), мінна-машынную школу (1915), вучэбны атрад падводнага плавання (1916), Ваенна-марское вучылішча (10.1918-08.1923), Спецыяльныя курсы каманднага складу ВМС РСЧА (02.1924-02.1925), курсы Ваенна-палітычнай акадэміі імя М. Г. Талмачова (1929), курсы ўдасканалення каманднага складу Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава (1931).

Праходжанне службы: унтэр-афіцэр 1 стацці ПЛ «Барс», «Кугуар» (1916-1918), мінны машыніст брыгады ПЛ (1918) Балтыйскага флоту, памочнік вахтавы начальніка лінейнага карабля «Парыжская Камуна» (08.-12.1923), мінёр ПЛ «Рысь» / «Бальшавік» (12.1923-02.1924), «Ёрш» / «Працоўны» (02.-04.1925), старшы памочнік камандзіра ПЛ «Рысь» / «Бальшавік» (04.1925-01.1926), камандзір ПЛ «Тур» / «Таварыш» (01.1926-02.1929), «Л-1» / «Ленінец» (02.-11.1929), камандзір дывізіёна ПЛ (11.1929-10.1933) Марскіх сіл Балтыйскага мора, камандзір асобнага дывізіёна ПЛ Паўночнай ваеннай флатыліі (10.1933), камандзір дывізіёна ПЛ (11.1933-03.1937), камандзір 4-й брыгады ПЛ (03.1937-05.1938), памочнік камандуючага Ціхаакіянскім флотам па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (05.1938-06.1939), камандзір вучэбнага атрада падводнага плавання імя С. М. Кірава (09.1939-02.1951).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.