Максім Расціслававіч Жбанкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Расціслававіч Жбанкоў
Maksim Zhbankou - in Minsk - 18 February 2013 AD.JPG
г. Мінск (Беларусь), 2013 г.
Дата нараджэння

19 студзеня 1958(1958-01-19) (60 гадоў)

Месца нараджэння

Мінск, БССР, СССР

Род дзейнасці

журналіст, культуролаг, кінакрытык, выкладчык

Навуковая сфера

культуралогія, журналістыка, кінакрытыка

Месца працы

БДУ

Навуковая ступень

кандыдат філасофскіх навук

Навуковае званне

дацэнт

Альма-матар

БДУ

Максім Расціслававіч Жбанкоў (руск.: Максим Ростиславович Жбанков) (19 студзеня 1958, Мінск, БССР, СССР) — беларускі культуролаг, кінакрытык, журналіст, педагог.

Кандыдат філасофскіх навук (1986), дацэнт.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філасофскае аддзяленне), аспірантуру. У 1986 г. паспяхова абараніў дысэртацыю на тэму «Светапоглядныя перадумовы станаўлення прыродазнаўства» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.

Праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах СССР (Рыга, Калінінградская вобласць).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына Максіма, студэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце (выкладчыкам філасофіі), Беларускім фондзе Сораса.

У 19922012 гг. з’яўляўся нязменным вядучым «Кінаклуба» у мінскім кінатэатры «Победа». З 1997 г. выкладае у «Беларускім Калегіуме»: на першым курсе медыі і камунікацыі, а на другім курсе праводзіць спецыяльную студэнцкую лабараторыю «Аналіз візуальнага тэксту» (напісанне культурадаследчых тэкстаў для сучасных медый).

У 20052006 гг. быў загадчыкам аддзела культуры «Белорусской деловой газеты».

З’яўляецца сенатарам[1] і дацэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (г. Вільнюс, Літва)[2]. Працуе таксама вядучым аўтарскіх праграм на радыё «Радыё Рацыя» і тэлеканале «Белсат»[3].

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мае шматлікія публікацыі па пытанням сучаснай культуры, у тым ліку ў часопісах «Мастацтва», «Фрагмэнты», «pARTisan», на беларускай службе «Радыё Свабода», на сайце «Наше мнение». Член рэдакцыйнай рады часопіса «pARTisan», калумніст партала «Белорусские новости». Колам навуковых інтарэсаў з’яўляюцца дынаміка культуры, маргінальныя культурныя стратэгіі, масавая культура, сучасны стан беларускай культуры, аналіз візуальных тэкстаў. Яго тэксты перакладаліся на польскую, чэшскую і нямецкую мовы[4].

Сааўтар кнігі «Медыя і камунікацыі». Сааўтар кнігі «Беларусь: сценарии реформ» (2003), дзе ў прыватнасці на пару з філосафам Уладзімірам Мацкевічам аналізаваў рэформу беларускай сістэмы адукацыі[5]. Аўтар ідэі кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (Мінск, 2004)[6]. У 2013 г. апублікаваў сваю кнігу «NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и „Дажынкамі“» — збор эсэ, якія з’яўляюцца досведам аўтарскага асэнсавання тэндэнцый беларускай культуры апошняга дзесяцігоддзя (2000—2010)[7].

У 2012 і 2013 г. быў членам журы кінафестываля «Bulbamovie». У 2014 г. быў адным з арганізатараў кінафестываля «Bulbamovie». У 2015 г. быў адным з арганізатараў і старшынёй журы кінафестываля «Bulbamovie».

У 2014 г. быў членам журы фестываля мабільнага кіно «velcom Smartfilm» (Беларусь)[8][9].

У 2015 г. быў членам журы міжнароднага кінафестваля «Cinema Perpetuum Mobile»[10].

Знаёмы і сябруе з многімі дзеячамі беларускага мастацтва і журналістыкі — Андрэем Курэйчыкам[11], Андрэем Кудзіненкам[12], Сяргеем Харэўскім[13], Ігарам Сукманавым[14] і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]