Максім Юр’евіч Сохар
| Максім Юр’евіч Сохар | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 лістапада 1981 |
| Дата смерці | 5 красавіка 2025 (43 гады) |
| Бацька | Юрый Максімавіч Сохар |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатразнавец |
| Тэатр | |
Максім Юр’евіч Сохар (15 лістапада 1981 — 5 красавіка 2025) — беларускі акцёр і рэжысёр, тэатразнаўца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і тэатразнаўцы і драматурга Юрыя Сохара. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў акторам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа і ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. У 2009—2015 гадах Максім Сохар з’яўляўся галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ім пастаўлены спектаклі ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры імя Горкага, тэатры «Зніч», драматычным тэатры Уроцлава, тэатрах Брно і Млада-Балеслава, Німбурка[1].
Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Асаблівасці развіцця беларускай рэжысёрскай школы драматычнага тэатра ў другой палове ХХ — першым дзесяцігоддзі ХХІ ст.».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Памерлі 5 красавіка
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
- Постаці Магілёўскага абласнага тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Акцёры тэатра Беларусі
- Тэатразнаўцы Беларусі