Максім Юр’евіч Вітус
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Максім Юр’евіч Вітус | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 лютага 1989[1][2][3] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Максім Вітус (нар. 11 лютага 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец ваўкавыскага футбола, з 2007 года гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). У лютым 2012 года, пасля распаду «Партызана», трапіў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным левым абаронцам. У сезоне 2013 некаторы час выкарыстоўваўся як флангавы паўабаронца, але пазней вярнуўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.
У кастрычніку 2014 года быў на праглядзе ў казахстанскім «Кайсары»[4], але пазней вярнуўся ў Гродна. У снежні 2014 года быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клубу[5]. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман»[6], адправіўся разам з мінскім «Дынама» ў Турцыю на прагляд[7]. Знаходзіўся ў «Дынама» два месяцы, і нарэшце 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Спліт»[9]. У лістападзе 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт са «Сплітам»[10].
Пасля зыходу са «Спліта» Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клубаў. 1 лютага 2017 года было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў брэсцкае «Дынама»[11]. У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[12]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[13], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год[14].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З’яўляўся іграком алімпійскай зборнай Беларусі і трапіў у заяўку на Алімпійскія гульні 2012, але атрымаў траўму ў кантрольным матчы супраць лонданскага «Альянса аматараў футбола», і замест яго на Алімпіядзе выступіў Максім Скавыш.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2019
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | Д3 | ПМЦ | ![]() |
13 | 0 |
2006 | дубль | МТЗ-РІПА | ![]() |
11 | 0 |
2007 | дубль | МТЗ-РІПА | ![]() |
19 | 0 |
2008 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() |
5 | 0 |
2009 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() |
6 | 0 |
2010 | Д1 | Партызан | ![]() |
19 | 0 |
2011 | Д2 | Партызан | ![]() |
29 | 0 |
2012 | Д1 | Нёман | ![]() |
23 | 2 |
2013 | Д1 | Нёман | ![]() |
29 | 1 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() |
27 | 0 |
2015 | Д1 | Дынама (Мінск) | ![]() |
19 | 0 |
2015/16 (2) | Д1 | Спліт | ![]() |
11 | 0 |
2016/17 (1) | Д1 | Спліт | ![]() |
11 | 0 |
2017 | Д1 | Дынама-Брэст | ![]() |
24 | 0 |
2018 | Д1 | Дынама-Брэст | ![]() |
23 | 0 |
2019 | Д1 | Дынама-Брэст | ![]() |
21 | 0 |
Зноскі
- ↑ Maksim Vitus // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maksim Vitus // FBref.com
- ↑ Maksim Vitus // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Витус и Сверчинский отправились в Казахстан
- ↑ Витус не подошел «Завише»
- ↑ Хачатурян, Ясинский и Витус покидают «Неман»
- ↑ Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию
- ↑ Максим Витус официально перешел в минское "Динамо"
- ↑ Максим Витус подписал контракт с хорватским "Сплитом"
- ↑ Максим Витус расторг контракт со "Сплитом"
- ↑ Максим Витус стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Витус продлил контракт с брестским «Динамо» до 2020 года
- ↑ Витус покидает брестское "Динамо"
- ↑ Новый контракт Витуса с брестским "Динамо" рассчитан на один год
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце мінскага «Дынама»
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Спліт
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК ПМЦ Паставы
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года