Максім (Кроха)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіепіскап Максім
Архіепіскап Магілеўскі і Мсціслаўскі
6 ліпеня 1989 года — 27 лютага 2002 года
Папярэднік Філафей (Нарко)
Пераемнік Філарэт (Вахрамееў) (в/у),
Сафроній (Юшчук)
Архіепіскап Тульскі і Бялёўскі
29 ліпеня 1986 года — 6 ліпеня 1989 года
Папярэднік Герман (Цімафееў)
Пераемнік Серапіён (Фадееў)
Архіепіскап Омскі і Цюменскі
(да 7 верасня 1984 года - епіскап)
26 снежня 1974 года — 29 ліпеня 1986 года
Папярэднік Мефодзій (Мензак),
Гедеон (Дакукін) (в/у)
Пераемнік Феадосій (Працюк)
Епіскап Аргенцінскі і Паўднёваамерыканскі
26 сакавіка 1972 года — 15 снежня 1973 года
Папярэднік Платон (Лабанкоў)
Пераемнік Платон (Удавенка)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць архіепіскап, дыякан, прэсвітар
Месца працы
Імя пры нараджэнні Барыс Іванавіч Кроха
Нараджэнне 25 снежня 1928(1928-12-25)
Смерць 27 лютага 2002(2002-02-27) (73 гады)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 17 красавіка 1950 года
Прыняцце манаства 24 жніўня 1949 года
Епіскапская хіратонія 26 сакавіка 1972 года

Узнагароды

Архіепіскап Максім (у міру — Барыс Іванавіч Кроха; нар. 25 снежня 1928, вёска Чарнігаўка, Даўлеканаўскі раён, Башкірская АССР — 27 лютага 2002, Магілёў) — архіерэй Рускай Праваслаўнай Царквы, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. Аўтар служб Сабору Сібірскіх святых, Сабору Тульскіх святых, свяціцелю Інакенцію, мітрапаліту Маскоўскаму, свяціцелю Георгію (Каніскаму).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 снежня 1928 года ў вёсцы Чарнігаўка Даўлеканаўскага раёна Башкірскай АССР, у сям’і беларускага селяніна. Бацька ў гады калектывізацыі быў сасланы на будаўніцтва Беламорканала як кулак, сям’я выслана ў Сібір.

У 1946 годзе скончыў сярэднюю школу ў г. Анжэра-Суджанск. У 1947 годзе паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю. 24 жніўня 1949 г. мітрапалітам Навасібірскім і Барнаульскім Варфаламеем (Гарадцовым) пастрыжаны ў манаства. 17 красавіка 1950 года епіскапам Талінскім Раманам (Тангам) пасвечаны ў іерадыякана. У 1951 годзе, пасля заканчэння духоўнай семінарыі, паступіў у Ленінградскую духоўную акадэмію. 24 верасня 1954 года пасвечаны ў іераманаха мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Рыгорам (Чукавым). У 1955 годзе скончыў акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

Служыў у Ленінградскай, Яраслаўскай і Мінскай епархіях. У 19581963 гадах выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі; быў благачынным Успенскага Жыровіцкага манастыра. У 1962 годзе пасвечаны ў сан архімандрыта. У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры МДА. У 19651972 гадах настаяцель Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску і старшыня епархіяльнага савета. У 1971 годзе быў удзельнікам Памеснага Сабору РПЦ ад кліру Мінскай епархіі. У 1972 годзе суправаджаў архіепіскапа Харкаўскага і Багадухаўскага Нікадзіма (Руснака), выконваючага абавязкі Патрыяршага Экзарха ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, ў яго паездцы ў Аргенціну для наведвання парафій Паўднёваамерыканскага экзархата.

26 сакавіка 1972 годзе ў маскоўскім Богаяўленскім патрыяршым саборы быў пасвечаны ў епіскапа Аргентынскага і Паўднёваамерыканскага. Хіратонію здзяйснялі Патрыярх Пімен, мітрапаліты Ленінградскі і Наўгародскі Нікадзім (Ротаў), Кіеўскі і Галіцкі Філарэт (Дзенісенка), Талінскі і Эстонскі Аляксій (Рыдзігер), архіепіскапы Мінскі і Беларускі Антоній (Мельнікаў) і Валакаламскі Піцірым (Нячаеў).

15 снежня 1973 года быў вызвалены ад кіравання Аргентынскай епархіяй і адпраўлены на супакой.

26 снежня 1974 года прызначаны епіскапам Омскім і Цюменскім. Па ініцыятыве епіскапа Максіма ў 1984 годзе было ўстаноўлена святкаванне Сабору Сібірскіх святых.

7 верасня 1984 года узведзены ў сан архіепіскапа.

З 29 ліпеня 1986 года архіепіскап Тульскі і Белёўскі.

Тут ён ініцыяваў працу па зборы звестак аб падзвіжніках веры Тульскага краю, і ў 1987 годзе Патрыярх Пімен блаславіў праводзіць святкаванне Сабору Тульскіх святых.

6 ліпеня 1989 года рашэннем Святога Сінода прызначаны архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім.

Кафедра ў Магілёве не замяшчалася больш за 45 гадоў — пасля дзесяцігоддзяў «дзяржатеізму» архіепіскапу Максіму прыйшлося прыкласці шмат намаганняў для аднаўлення епархіі.

Падчас яго кіравання епархіяй, дзякуючы яго актыўнай дзейнасці, адбылася кананізацыя Свяціцеля Георгія (Каніскага) архіепіскапа Магілеўскага.

Памёр 27 лютага 2002 г. Пахаваны ў агароджы магілёўскага жаночага Свята-Мікольскага манастыра, якому завяшчаў сваю бібліятэку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені
  • Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
  • Ордэн святога благавернага князя Данііла Маскоўскага II ступені

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]