Макс Бекман
| Макс Бекман | |
|---|---|
| ням.: Max Beckmann | |
| | |
| Дата нараджэння | 27 лютага 1884[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 27 снежня 1950[1][2][…] (66 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Minna Beckmann-Tube[d] і Mathilde Beckmann[d] |
| Род дзейнасці | мастак, скульптар, архітэктурны чарцёжнік, мастак-гравёр, пісьменнік, выкладчык універсітэта, ілюстратар |
| Месца працы | |
| Жанр | партрэт[3][7], нацюрморт[3][7], ню[3], анімалістыка[7], фігурка[d][7], гістарычны жывапіс[7], interior view[d][7], пейзаж[7], міфалагічны жывапіс[d][7], аўтапартрэт[7] і Christian art[d][7] |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм[7] і New Objectivity[d][7] |
| Уплыў на | Karl Tratt[d] |
| Член у | |
| Узнагароды |
прэмія Віла Рамана[d] (1906) |
Макс Бекман (ням.: Max Beckmann, 27 лютага 1884[1][2][…], Лейпцыг, Каралеўства Саксонія[3][4] — 27 снежня 1950[1][2][…], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[5][4]) — нямецкі мастак, адзін з найбуйнейшых майстроў міжваеннага перыяду XX стагоддзя, партрэтыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся жывапісу ў Веймары, пераехаў у Берлін. У гады Першай сусветнай вайны працаваў у шпіталі. Цікавіўся містыкай і тэасофіяй. Гады яго найбольшага прызнання як мастака — перыяд Веймарскай рэспублікі. У 1927 годзе атрымаў Ганаровую імператарскую прэмію ў намінацыі Нямецкае мастацтва і Залаты медаль горада Дзюсельдорф. З 1925 года выкладаў у Штэдэлеўскім мастацкім інстытуце. У 1933 годзе быў адхілены ад выкладання нацысцкімі ўладамі, больш за 500 яго карцін былі канфіскаваныя з музеяў Германіі, яго творчасць прылічылі да дэгенератыўнага мастацтва. Майстар з жонкай пераехалі ў 1937 годзе ў Амстэрдам, але нацысты і там не пакідалі яго ў спакоі: у 1944 годзе ён ледзь пазбег мабілізацыі, перанёс інфаркт. Толькі ў 1947 годзе Бекман з жонкай здолелі перабрацца за акіян. Нягледзячы на кароткае знаходжанне ў ЗША, аказаў вялікі ўплыў на амерыканскае мастацтва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Max Beckmann
- ↑ а б в г Max Beckmann — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б в г д Artnet — 1998.
- ↑ а б в г abART
- ↑ а б Union List of Artist Names
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л RKDartists
- ↑ https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.