Макс Маер
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 верасня 1995[1][2] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Люцэрн | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максіміліян (Макс) Маер (ням.: Maximilian (Max) Meyer; нар. 18 верасня 1995, Обергаўзен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Люцэрн».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Маер пачынаў кар’еру ў моладзевай акадэміі обергаўзенскага «Рот-Вайса», адкуль у 2004 годзе перайшоў у «Дуйсбург». У 2009 годзе ён стаў іграком «Шальке 04». У сезоне 2011/12 разам з юнацкай камандай «Шальке» да 19 гадоў ён стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі, а пазней і Бундэслігі, абгуляўшы ў фінале «Баварыю» з лікам 2:1. У сезоне 2012/13 ён згуляў за гэту каманду ў 15 матчах, забіўшы 11 галоў і аддаўшы 11 галавых перадач, і зноў стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі.
У снежні 2012 года Маер падпісаў першы прафесійны кантракт з «Шальке 04» да 2015 года[4]. 16 лютага 2013 года ён дэбютаваў за «кобальтавых» у Бундэслізе, замяніўшы Рафаэла на 72-й хвіліне матча супраць «Майнца» (2:2) і адзначыўшыся галавой перадачай. 12 сакавіка 2013 года адбыўся дэбют Маера ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА у зваротным матчы 1/8 фіналу супраць турэцкага «Галатасарая» (2:3). Усяго ў сваім дэбютным сезоне ў Бундэслізе правёў 5 матчаў. Пасля сезона 2012/13 узяў сёмы нумар, што пацвярджае высокі давер у клубе да адоранага і таленавітага паўабаронцы.
7 мая 2013 года Маер падоўжыў кантракт з «Шальке» да 2017 года[5], а ў лістападзе 2013 года — да канца сезона 2017/18.
У маі 2018 года быў адхілены ад трэніровак «Шальке»[6] і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. У жніўні 2018 года стаў іграком англійскага клуба «Крыстал Пэлас»[7]. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе, і ў студзені 2021 года пакінуў англійскі клуб. Неўзабаве далучыўся да «Кёльна», дзе гуляў да канца сезона.
У верасні 2021 года стаў іграком турэцкага «Фенербахчэ», а ў студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дацкі «Міт’юлан» да канца сезона з правам выкупу. У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Люцэрн».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Макс Маер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў. 11 лістапада 2009 года Маер дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Германіі да 15 гадоў, выйдучы на замену на 47-й хвіліне і забіўшы адзін гол[8].
У 2012 годзе ў складзе юнацкай зборнай Германіі да 17 гадоў Маер паехаў на чэмпіянат Еўропы ў Славенію, дзе стаў срэбным прызёрам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком спаборніцтваў[9].
13 мая 2014 года Маер дэбютаваў за нацыянальную зборную Германіі ў матчы супраць зборнай Польшчы[10]. У 2016 годзе ў складзе нямецкай зборнай удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, дзе стаў срэбраным прызёрам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Камандныя
[правіць | правіць зыходнік]- Віцэ-чэмпіён юнацкага чэмпіянату Еўропы: 2012
- Чэмпіён Бундэслігі (да 19 гадоў): 2012
- Уладальнік Кубка Даніі: 2022
Індывідуальныя
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбны медаль Фрыца Вальтэра U-17: 2012
Зноскі
- ↑ Max Meyer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maximilian Meyer // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1047897245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 снежня 2014.
- ↑ Schalke verlangert mit Juwel Meyer — kicker
- ↑ Farfan und Uchida startklar — Meyer verlangert — kicker
- ↑ «Шальке» отстранил Майера от тренировок до конца сезона. Он сказал, что клуб его запугивает. by.tribuna.com
- ↑ «Кристал Пэлас» объявил о переходе Майера. by.tribuna.com
- ↑ Spielbericht der deutschen U-15 gegen Estland — transfermarkt.de
- ↑ 2012: Макс Майер — UEFA.com Архівавана 2 чэрвеня 2013.
- ↑ It was fun — Low praises Germany youngsters after Poland draw Архівавана 4 ліпеня 2014.. Goal
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макс Маер
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Обергаўзене
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Шальке 04 II
- Ігракі ФК Шальке 04
- Ігракі ФК Крыстал Пэлас
- Ігракі ФК Кёльн
- Ігракі ФК Фенербахчэ
- Ігракі ФК Міт’юлан
- Ігракі ФК Люцэрн
- Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года