Макс Шчур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Макс Шчур
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

5 снежня 1977(1977-12-05) (39 гадоў)

Месца нараджэння:

Брэст, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, пісьменнік, паэт

Мова твораў:

беларуская

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Макс Шчур (нар. 5 снежня 1977, Брэст) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай.[1]

Аўтар п'есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор»[1] (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы М. Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.

Заснавальнік інтэрнэт-часопіса niamiesta.se, дзе публікуе найперш уласныя тэксты і пераклады замежных аўтараў на беларускую.[1]

Перакладае з чэшскай — Ф. Гелнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі «Алісіяны»[1]), Э. Лір («Кніга бязглузду»[1]). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду[1].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Мартысевіч М. Мармазяўр…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Макса Шчура