Макс Эбонг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Макс Эбонг
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Афрыд Макс Эбонг Нгамэ
Нарадзіўся 26 жніўня 1999(1999-08-26)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 99
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — Беларусь Шахцёр (Салігорск) 16 (2)
Нацыянальная зборная**
2018 — Беларусь Беларусь (да 21) 10 (1)
2019 — Беларусь Беларусь 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

Афрыд Макс Эбонг (нар. 26 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у Віцебску, аднак у юнацкім узросце трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». У лістападзе 2016 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. У сезоне 2017 выступаў за дубліруючы склад «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.

Да сезона 2018 рыхтваўся разам з асноўнай камандай «Шахцёра». Дэбютаваў за клуб 11 сакавіка 2018 года ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (3:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 23 красавіка таго ж года ў матчы з тым жа «Дняпром» (1:1) дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а ў маі замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў нерэгулярна з’яўляцца на полі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Албаніі (2:3).

9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Шахцёр Беларусь 29 3
2018 Д1 Шахцёр Беларусь 16 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]