Макуха
Выгляд

Маку́ха — пабочны прадукт адціскання алею прэсаваннем з насення алейных культур (сланечніку, рапсу, соі, лёну, аніса і іншых). Ужывалі як дэсерт або лёгкую закуску[1]. У Непале макуху грэцкага арэха ўжываюць у кулінарыі, таксама прыкладваюць да лба пры галаўных болях.[2] У некаторых рэгіёнах выкарыстоўваюць як кацельнае паліва, для чаго макуха цалкам прыдатная, таксама зніжае кошт атрыманай энергіі.[3]
Пабочны прадукт пасля экстрагавання алею растваральнікамі называецца шротам. Тлушчу ў макусе — 7-10 %, у шроце — 2,5 %.
Ужываецца як дабаўка ў корм жывёлам. Рыбакі выкарыстоўваюць макуху як прынаду для рыб.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Котляревський І. Енеїда / ком. О. Ставицького; мал. А. Базилевича. — Київ: Радянська школа, 1989.
- ↑ Manandhar, Narayan P (April 1, 2002).
- ↑ Clay, Jason W (January 1, 2004).