Макшан
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Макшан (руск.: Мокша́н) — рабочы пасёлак у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макшанскага муніцыпальнага раёна Пензенскай вобласці. Пасёлак размешчаны па абодвух берагах ракі Мокша (прыток Акі), частка па правым высокім і абрывістым беразе, астатняя частка ў пойме і надпойменнай тэрасе ракі, за 44 км на паўночны захад ад Пензы, за 70 км ад Ніжняга Ломава.