Мак-Клінтак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праліў Мак-Клінтак
англ. McClintock Channel
Характарыстыкі
Шырыня105-209 км
Даўжыня274 км
Найбольшая глыбіня300 м
Размяшчэнне
72° пн. ш. 102° з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяВайкаўнт-Мелвіл
ПадзяляеВостраў Вікторыя
Востраў Прынца Уэльскага 
Краіна
Мак-Клінтак (Канада)
Праліў Мак-Клінтак
Праліў Мак-Клінтак

Мак-Клінтак (англ.: McClintock Channel) — праліў, які адлучае востраў Вікторыя ад вострава Прынца Уэльскага ў Канадскім Арктычным архіпелагу.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праліў Мак-Клінтак размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Канады. Берагі праліва цалкам знаходзяцца на тэрыторыі Нунавута. Праліў Мак-Клінтак злучае праліў Вайкаўнт-Мелвіл, размешчаны на поўначы з пралівам Вікторыя на поўдні і залівам Ларсен на паўднёвым усходзе, таксама на паўднёвым усходзе праліў Мак-Клінтак злучаецца з пралівам Франклін. Шырыня праліва вагаецца ад 105 да 209 км, даўжыня праліва роўная 274 км[1]. Глыбіня праліва да 300 м на поўначы і да 120 м на поўдні[2].

Праліў названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка, англійскага адмірала Фрэнсіса Леапольда Клінтака[3].

Зноскі

  1. Geocities.com McClintock Channel
  2. Вялікая савецкая энцыклапедыя Мак-Клінтак (праліў)
  3. Encyclopedia Canadiana. Toronto-Ottawa-Montreal: Grolier of Canada Limited, Volume 6, p.238.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.