Малагалёнкавая косць
| Малагалёнкавая косць | |
|---|---|
| лац.: os fibulum | |
| Малагалёнкавая косць | |
| Каталогі | |
Малагалё́нкавая ко́сць[1], або малагалё́начная ко́сць[1] (лац.: fibula) — вялікая трубчастая косць, якая разам з вялікагалёнкавай косцю ўтварае шкілет галёнкі[2]. Малагалёнкавая косць гэта тонкая і доўгая косць з патоўшчанымі канцамі[3].

Верхні праксімальны эпіфіз малагалёнкавай косці прадстаўлены галоўкай (лац.: caput fibulae), якая праз плоскую сустаўную паверхню (лац.: facies articularis capitis fibulae) сучляняецца з латаральнай мышчалкай вялікагалёнкавай косці. Цела малагалёнкавай косці трохграннай формы і як бы трохі скручана па сваёй падоўжнай восі. Ніжні (дыстальны) эпіфіз малагалёнкавай косці, патаўшчаючыся, утварае латаральную шчыкалатку (лац.: malleolus lateralis), на якой маюцца гладкая сустаўная паверхня (лац.: facies articularis malleoli) і ямка латаральнай шчыкалаткі (лац.: fossa malleoli lateralis)[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 39. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
- ↑ Большеберцовая кость // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 55-56. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.
- 1 2 Малоберцовая кость // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 56-57. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малагалёнкавая косць