Маладая Беларусь (альманах)
«Маладая Беларусь» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Маладая Беларусь Maładaja Biełaruś |
Тып | альманах |
Выдавец | Загляне сонца і ў наша аконца |
Краіна | |
Заснавана | 1912 |
Спыненне публікацый | 1913 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Маладая Беларусь у Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Малада́я Белару́сь» — літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны альманах, які выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу на беларускай мове беларускай выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» у 1912—1913 гадах. Друкаваўся адначасова кірыліцай і лацінкай. Меў літаратурна-мастацкі, сацыяльна-палітычны і навукова-краязнаўчы аддзелы[1]. Выступаў з ідэяй пашырэння беларускай нацыянальнай асветы, культуры, школьнай справы. Змяшчаў на сваіх старонках беларускую бібліяграфію, рэцэнзіі, рэкламу беларускага друку[2].
У канцы 1911 года вестка пра альманах з’яўляецца на старонках «Нашай нівы», а у 1912 годзе выходзіць першы сшытак часопіса[3]. Сшытак меў аб’ём 166 старонак і тыраж 1500 экзэмпляраў[4]. У звароце «Да чытачоў» рэдакцыя часопіса абвясціла сваёй задачай «патрапіць першы раз да сэрца несвядомага беларуса, каб, умацаваўшы ў ім свядомыя адносіны да нашай справы, мець у ім беларуса-грамадзяніна»[1]. «Наша ніва» адгукнулася на першы сшытак артыкулам, у якім былі адзначаны такія яго недахопы, як маленькая колькасць пісьменнікаў у выпуску, а таксама слабыя карэктура і эстэтычны выгляд[5].
Нягледзячы на тое, што выйшла толькі 3 сшыткі (два ў 1912 і адзін у 1913 годзе), часопіс пакінуў выразны след у гісторыі беларускай літаратуры: упершыню друкаваліся драматычная паэма Янкі Купалы «Сон на кургане», некаторыя вершаваныя апавяданні Якуба Коласа, апавяданні «Асеннія лісты», «Лішняя» і «Зялёнка» Цёткі, «Абразкі» Змітрака Бядулі, «Амерыканец» А. Новіча, вершы Цішкі Гартнага, Хведара Чарнышэвіча, Алеся Гурло, Канстанцыі Буйло, Янкі Журбы, Альфонса Петрашкевіча[3]. У артыкулах Антона Навіны (Антона Луцкевіча) «На дарозе да новага жыцця» і «К пытанню аб нацыянальных адносінах у Беларусі і Літве» абгрунтавана адраджэнская канцэпцыя беларускай гісторыі[1].
Зноскі
- ↑ а б в У. Конан. «Маладая Беларусь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 49.
- ↑ У. М. Конан. «Маладая Беларусь» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 550.
- ↑ а б С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова Архівавана 12 студзеня 2020. // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 214.
- ↑ Н. Ракіцкая. Беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» // Свіцязь: Альманах библиофилов Белоруссии. — Мн., 1989. — С. 73.
- ↑ Агляд кніг // Наша Ніва. — 1912. — № 23. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- «Маладая Беларусь» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3: Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 406.
- Мышкавец І. В. «Маладая Беларусь» // Максім Багдановіч: энцыклапедыя / склад. І. У. Саламевіч, М. В. Трус; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 328. — 608 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0584-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Альманах “Маладая Беларусь”(недаступная спасылка). Futureofmuseums.eu. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2020.
- «Маладая Беларусь» . Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 9 студзеня 2020.
- «Маладая Беларусь» . Беларуская Палічка. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2020. Праверана 9 студзеня 2020.