Маладая Германія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Найбольш бачныя прадстаўнікі руху «Маладая Германія»

Шаблон:Маладая Еўропа

Маладая Германія (ням.: Junges Deutschland) — палітычны і літаратурны рух у Германіі XIX стагоддзя.

Тайнае таварыства[правіць | правіць зыходнік]

Тайнае рэвалюцыйнае таварыства было створана заснавальнікам Маладой Італіі Джузэпэ Мадзіні і Карлам Тэадорам Батам у Швейцарыі ў 1834. Першапачаткова насіла назву «Новая Германія». Таварыства займалася нелегальнай рэвалюцыйнай прапагандай у Германіі. Масавая высылка нямецкіх эмігрантаў са Швейцарыі летам 1836 прывяла да распаду таварыства.

У 1845 таварыства «Маладая Германія» было адноўлена ў Швейцарыі; яго члены ўдзельнічалі ў паўстаннях у Паўднёва-Заходняй Германіі падчас Рэвалюцыі 1848—1849. У 1850 канчаткова распалася.

Літаратурная група[правіць | правіць зыходнік]

«Маладой Германіяй» таксама называлася група нямецкіх пісьменнікаў ліберальна-рэвалюцыйнага кірунку. Лідарамі Маладой Германіі спачатку лічыліся Бёрнэ і Гейнэ. У супрацьлегласць рамантыкам 10-х і 20-х гадоў, прасякнутым вузкім нямецкім патрыятызмам, Маладая Германія схілялася перад Францыяю, яе палітчыным жыццём і літаратурай; наўрад ці калі-небудзь яднанне абедзвюх нацый было больш цесным. Парыж быў месцам паломніцтва для нямецкіх радыкалаў, раманамі Бальзака і асабліва Жорж Санд зачытвалася нямецкая інтэлігенцыя, а ў больш цесныя колы пракладвалі сабе шлях ідэі французскага сенсіманізму.

Двухбаковавострая іронія Гейнэ хутка вымусіла Маладую Германію адмовіцца ад яго саюзніцтва; найбольш выдатным байцом яе цяпер стаў Гуцкаў, які падняў цэлую буру сваімі першымі смелымі раманамі, накіраванымі супраць абмежаванняў сумлення і «цела».

Маладая Германія ыбла раскрытыкавана з боку Вольфганга Мендэля, які вінаваціў яе ў касмапалітызме, у рэвалюцыйнай прапагандзе, няверы і амаральнасці. Штуршком да крытыкі паслужыла публікацыя рамана Гуцкава «Валі, якая сумняваецца». У 1835 годзе сейм Германскага Саюза ў Франкфурце абвясціў пра суровыя меры: творы Маладой Германіі — нават будучыя — былі забаронены, выдаўцам і кнігапрадаўцам былі прыстрашаны, колькасць дазволеных у Германіі замежных часопісаў скарочана. Савет у сваім распараджэнні назваў 5 найбольш небяспечных пісьменнікаў Маладой Германіі: Гейнэ, Лаўбэ, Гуцкава, Мунта і Вінбарга(англ.) бел., бачачы ў іх правадыроў рэвалюцыйнага руху.

Пазней да «Маладой Германіі» далучыліся яшчэ Г. Маркграф, Э. Вількам, Г. Кюнэ, А. Юнг. Да пачатку 1840-х гадоў рух «Маладая Германія», пазітыўная праграма якога была расплывістай і нявыразнай, перастала існаваць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wehl, «Das Junge Deutschland» (Гамбург, 1886);
  • Брандес, «Литература XIX в.» (т. VI, «М. Германия»);
  • Proelss, «Das Junge Deutschland» (Штутгарт, 1892);
  • А. Шахов, «Очерки литературного движения в первую половину XIX в.» (СПб., 1894);
  • Е. Утин, «Политич. литература в Германии» («Вестн. Европы», 1870);
  • Е. Р., «Из истории немецкой литературы XIX в.» («Русская мысль», 1891, изложение L. Salomone, «Gesch. d. deutsch. Nationallit. des XIX Jahrh.»).