Маладзечанскі завод парашковай металургіі
Выгляд
| «Маладзечанскі завод парашковай металургіі» | |
|---|---|
| Тып | бізнес |
| Заснаванне | 1984 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
Мінская вобласць, горад Маладзечна |
| Адрас | |
| Галіна | Чорная металургія |
| Прадукцыя | канструкцыйныя дэталі, антыфрыкцыйныя вырабы, цеплаадводы, бронзавы парашок, фільтруючыя элементы і інш. |
| Сайт | molzpm.by |
Маладзечанскі завод парашковай металургіі — спецыялізаванае прадпрыемства ў складзе галіны чорнай металургіі Рэспублікі Беларусь. Гісторыя завода пачалася ў 1984 годзе, тады гэты напрамак метарургіі лічыўся найбольш перспектыўным. На заводзе выпускаюцца канструкцыйныя дэталі, цеплаадводы, антыфрыкцыйныя вырабы, цеплаадводы, бронзавы парашок, фільтруючыя элементы і інш.[1]
У сярэдзіне 2010-х завод перажываў глыбокі крызіс: працаваў 3-4 дні ў тыдзень, у 2014 годзе запазычанасць завода крэдыторам складала 22 млрд рублёў (да дэнамінацыі). З 2015 пачалося адраджэнне завода. У 2017 годзе на прадпрыемстве працавала 210 чалавек. Паколькі за савецкім часам рабочых было некалькі тысяч, каля трох чацвёртых плошчаў завода не выкарыстоўваецца[2][3].