Маладзечанскі павет
Выгляд
| Маладзечанскі павет | |
|---|---|
| Краіна | Польская Рэспубліка |
| Статус | павет |
| Уваходзіць у | Віленскае ваяводства |
| Уключае | 8 гмін |
| Адміністрацыйны цэнтр | Маладзечна |
| Інш. буйныя гарады |
Радашковічы Ракаў |
| Дата ўтварэння | 1 красавіка 1927 года |
| староста |
Ежы Сухорскі Ян Януш Пекутоўскі |
| Насельніцтва (1931) |
91,300 (9-е месца) |
| Шчыльнасць | 48 чал./км² |
| Нацыянальны склад |
беларусы - 53.7% палякі - 39% |
| Плошча |
1 898 км² (8-е месца) |
|
|
|
Маладзечанскі павет (польск.: Powiat mołodeczański) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1927—1940 гадах. Цэнтр — горад Маладзечна. Створаны 1 красавіка 1927 года ў складзе Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Падзяляўся на 8 гмін: Гарадоцкую, Красненскую, Лебедзеўскую, Маладзечанскую, Радашковіцкую (усе вылучаны з Вілейскага павета), Беніцкую (з Ашмянскага), Палачанскую (з Валожынскага), Ракаўскую (са Стаўбцоўскага). З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці БССР. 16 студзеня 1940 года скасаваны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва гмін (1921)
| Гміна | Насельніцтва | Католікі | Праваслаўныя | Юдэі |
| Гарадоцкая | 12.291 | 16.74% | 74.49% | 8.69% |
| Красненская | 9.431 | 15% | 81.5% | 3.5% |
| Лебедзеўская | 8.297 | 16.01% | 74.63% | 9.03% |
| Маладзечанская | 9.782 | 20.84% | 74.55% | 4.39% |
| Радашковіцкая | 3.505 | 19.31% | 79.97% | - |
| Палачанская | 7.544 | 20.69% | 78.30% | 0.89% |
| Ракаўская | 11.546 | 47.41% | 50.21% | - |
| Ракаў | 3.323 | 48.29% | 8.94% | 42.76% |
| Радашковічы | 2.459 | 31.84% | 18.21% | 49.41% |

Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх