Маладняк (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маладняк
Мова: беларуская
Тыраж:
Вокладка часопіса. 1928, №1.

«Маладняк» — літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс, які выдаваўся ў 192332 гадах.

Друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў пісьменнікаў іншых краін, класікаў сучаснай літаратуры, артыкулы па пытаннях беларускай літаратуры і мастацтва. У часопісе друкаваліся творы Я. Купалы, Андрэя Александровіча, 3мітра Астапенкі, Cымона Баранавых, Петруся Броўкі, Платона Галавача, Пятра Глебкі, Аляксея Гурло, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Алеся Звонака, Васіля Каваля, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Міхася Лынькова, Рыгора Мурашкі, Міколы Нікановіча, Язэпа Пушчы, Янкі Скрыгана, Паўлюка Труса, Уладзіміра Хадыкі, Міколы Хведаровіча, Міхася Чарота, Кузьмы Чорнага і інш. У розны час у рэдагаванні часопісу прымалі ўдзел А. Александровіч, А. Вольны, П. Галавач, А. Дудар, В. Каваль, А. Маркоўка, Р. Мурашка, М. Чарот і інш.

Выходзіў тыражом 2500 экземляраў. Планавалася выпускаць часопіс штомесячна, аднак у 1923 годзе выйшаў толькі адзін нумар, у 1924 — чатыры. Толькі ў 1928 г. выйшлі 12 кніжак.

У 1923—25 друкаваны орган ЦК ЛКСМБ, у 1926 — ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, у 1926—28 — Цэнтральнага бюро літаратурнага аб'яднання «Маладняк», у 1928—32 — БелАПП, у 1932 — аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]