Маладыя дэмакраты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз Маладыя Дэмакраты ўяўляе сабой самастойную моладзевую арганізацыю з Беларусі, у аснове ідэалогіі якой ляжаць хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці. З 2004 года арганізацыя з'яўляецца сябрам «Youth of the European People's Party» (YEPP), моладзевай арганізацыі Еўрапейскай Народнай Партыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

МХСЗ «Маладыя дэмакраты» быў заснаваны ў 1997 годзе і афіцыйна зарэгістраваны міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Аднак, напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пастанавіў ліквідаваць МХСЗ, падставай для чаго стала ініцыятыва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па шэрагу фармальнасцей. Сапраўднай прычынай пазбаўлення статусу афіцыйна зарэгістраванай арганізацыі стала тое, што МХСЗ ператварылася ў адзін з буйнейшых моладзевых рухаў, і ўдзел Маладых дэмакратаў у ініцыятыўных групах апазіцыйных кандыдатаў, а таксама вулічных маніфестацыях.[1][2][3][4]

У 2002 годзе МХСЗ «МД» прыняў рашэнне аб супрацоўніцтве з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй Беларусі ў якасці яе моладзевай арганізацыі. На працягу сямі гадоў МХСЗ «Маладыя дэмакраты» ўзаемадзейнічаў з АГП, аднак на апошнім Кангрэсе МХСЗ, які быў праведзены 22 лютага 2009 года, большасцю галасоў дэлегатаў Кангрэса было прынята рашэнне ажыццяўляць сваю дзейнасць незалежна ад партыі.[5][6] Некаторыя сябры МХСЗ «МД» не падтрымалі гэтага рашэння і, пакінуўшы арганізацыю, засталіся ў існуючай на сённяшні дзень моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі — Моладзі АГП.

Пасля Кангрэса 2009 года, на якім апрача ўсяго астатняга, было прынята рашэнне падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах,[7] сябрамі МХСЗ «МД» была здзейснена чарговая спроба атрымаць афіцыйны статус, для чаго ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі пададзены ўсе неабходныя дакументы. Аднак Міністэрствам юстыцыі было адмоўлена ў рэгістрацыі, у сваю чаргу, Вярхоўны суд падтрымаў гэта рашэнне.[8][9]

Удзел у палітычным працэсе Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

2000 год — незалежнае назіранне за ходам парламентарскіх выбараў пад эгідай АБСЕ МХСЗ «МД» падтрымалі рашэнне большасці дэмакратычных арганізацый Беларусі прыняць актыўны ўдзел у «Байкоце» сфальсіфікаваных і недэмакратычных парламенцкіх выбараў.

2001 г. — арганізацыя і ўдзел у кааліцыі пад назвай «Пераменаў»[10], у якую таксама ўвайшлі «Малады Фронт», «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў», «Асацыяцыя маладых прадпрымальнікаў», «Маладая Грамада», «Моладзь АГП», «Беларуская асацыяцыя маладых палітыкаў». Члены МХСЗ прынялі актыўны ўдзел у рабоце штаб-кватэр, незалежным назіранні, мабілізацыйных кампаніях, ініцыятыўных групах дэмакратычных кандыдатаў — Алеся Ярашука і Уладзіміра Ганчарыка.[11]

2003 год — актыўны ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы ў якасці кандыдатаў, валанцёраў і менеджараў. Некалькі членаў МХСЗ МД сталі дэпутатамі мясцовых саветаў у Магілёве, Рагачове і іншых беларускіх гарадах.

2006 год на прэзідэнцкіх выбарах МХСЗ МД актыўна падтрымліваюць Аляксандра Мілінкевіча, як адзінага кандыдата ад беларускай апазіцыі. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў сябры МХСЗ прынялі ўдзел у «Джынсавай Рэвалюцыі», а адзін з членаў арганізацыі стаў адным з лідараў, а пасля і сімвалам намётавага гарадка, прастаяўшага некалькі дзён каля палаца Рэспублікі на пляцы Каліноўскага (Кастрычніцкай плошчы) у Мінску. Дзесяць членаў МХСЗ МД былі арыштаваны ў працэсе захопу намётавага гарадка ў ноч на 24 сакавіка.

2008 год. На парламентскіх выбарах 2008 г. 3 член МХСЗ МД увайшлі ў адзіны спіс кандыдатаў ад апазіцыі, у якім увогуле налічвалася 110 кандыдатаў. Гэта Алесь Шумкевіч — у Маладзечне, Ганна Ягорава — у Мінску, Артур Цурбакоў у Гомелі. Але ж па афіцыйным вынікам ні водны з апазіцыйных кандыдатаў не змог прайсці ў парламент, месцы ў якім атрымалі партыі і непартыйныя кандыдаты ад прэзідэнта. Так, Алесь Шумкевіч атрымаў 5566 галасоў выбаршчыкаў, альбо 10,39 % ад усіх прагаласаваўшых у горадзе Маладзечна.

Лістапад 2009 г. — удзел у стварэнні і членства ў «Беларускім Незалежніцкім Блёку»

З моманту заснавання арганізацыі вялікая колькасць актывістаў МХСЗ МД падпалі пад рэпрэсіі праз сваю дзейнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю.

Кіраўніцтва арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандр Шумкевіч — Старшыня
  • Артур Цурбакоў[12]  — Намеснік старшыні
  • Аляксандр Куўшынаў — міжнародны сакратар

Папярэднія лідары:[правіць | правіць зыходнік]

  • Кірыл Ігнацік
  • Уладзімір Чырвоненка
  • Андрэй Казакевіч

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • На парламенцкіх выбарах 2008 года Старшыня МХСЗ МД Алесь Шумкевіч стаў першым і доўгі час адзіным кандыдатам, які стварыў свой вэб-сайт як сродак камунікацыі з электаратам.[13][14][15]
  • 11 мая 2009 г. У Берліне адбылася сустрэча прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі і канцлера Германіі ангелы Меркель, на якой прысутнічалі і сябры МХСЗ МД. Пасля размовы з прадстаўнікамі Маладых дэмакратаў Меркель і Сарказі згадзіліся надзець на рукі бел-чырвона-белыя апаскі з надпісам «За свабоду» на знак салідарнасці з беларускай апазіцыяй.[16][17][18]

Зноскі