Перайсці да зместу

Малады Папа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малады Папа
англ.: The Young Pope
Жанр драматычны тэлесерыял[d]
Стваральнік Паала Сарэнціна
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская, італьянская мова і іспанская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 10
Вытворчасць
Прадзюсар
Аператар
Месца здымак Рым, Венецыя, Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес і Паўднёвая Афрыка
Студыя Mediapro[d], Sky Italia[d] і Canal+
Трансляцыя
Тэлеканал Sky Atlantic[d], HBO[d] і Canal+
На экранах 21 кастрычніка 2016[1] — 18 лістапада 2016
Храналогія
За гэтым ідзе Новы Папа[d]
Спасылкі
hbo.com/the-young-pope
IMDb ID 3655448

«Малады Папа» (англ.: The Young Pope) — англамоўны італьяна-іспана-французскі серыял 2016 года рэжысёра Паала Сарэнціна. Галоўныя ролі выканалі Джуд Лоу і Даян Кітан[3].

Сусветная прэм’ера «Маладога Папы» адбылася 3 верасня 2016 года на 73-м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі, дзе першыя два эпізоды былі паказаны па-за конкурсам, упершыню ў гісторыі фестывалю, калі тэлесерыял стаў часткай праграмы[4]. Прэм’ера серыяла на тэлебачанні адбылася 21 кастрычніка 2016 года на Sky Atlantic у Італіі.

14 ліпеня 2017 года серыял атрымаў дзве намінацыі на прэмію «Эмі», стаўшы першым італьянскім тэлесерыялам, намінаваным на гэту прэмію[5].

Гісторыя італаамерыканца Лэні Белардо, абранага Папам Рымскім Піем XIII (не блытаць з аднайменным антыпапам). Лэні — складаны чалавек, які паводзіць сябе эксцэнтрычна, і дзеянні яго на пасадзе Папы прадбачыць не вось так проста, таму кардыналы плятуць супраць яго інтрыгі.

  1. а б fernsehserien.de Праверана 30 мая 2020.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Wagmeister, Elizabeth (2015-07-28). "Diane Keaton to Star Opposite Jude Law in HBO and Sky Series 'The Young Pope'". Variety. Архівавана з арыгінала 2017-06-27. Праверана 2015-07-30.
  4. Anderson, Ariston. Venice Film Fest: Paolo Sorrentino's The Young Pope to Get World Premiere. The Hollywood Reporter (9 ліпеня 2016). Праверана 10 November 2016.
  5. Emmy Awards: "The Young Pope", il record di "Saturday Night Live" e le candidature di Nicole Kidman, Anthony Hopkins e gli altri. Corriere della Sera (14 ліпеня 2017).